Санкцыі, мігранты і дыпламаты. Вынікі 333-га дня пратэстаў у Беларусі


7 ліпеня ў Беларусі падыходзіць да заканчэння 333-і дзень няспыннага пратэсту беларусаў супраць гвалту ўладаў і фальсіфікацыі выбараў. Падводзім яго вынікі.

Дыпламатычны скандал працягваецца

Hавiны
Стала вядома, колькі супрацоўнікаў застанецца ў амбасадзе Літвы ў Беларусі
2021.07.07 11:52

Сёння працягнуўся дыпламатычны скандал паміж Вільняй і Менскам. Афіцыйныя ўлады Беларусі напярэдадні запатрабавалі скараціць персанал дыпламатычнага прадстаўніцтва Літвы. Ім не спадабалася наданне літоўскім бокам дыпламатычнага статусу офісу Святланы Ціханоўскай.

Hавiны
Літва таксама скарачае колькасць беларускіх дыпламатаў у Вільні
2021.07.07 18:42

У адказ сёння Вільня запатрабавала аналагічных крокаў ад беларускіх дыпламатаў. У ЕЗ нагадалі, што гэты і падобныя папярэднія крокі афіцыйнага Менску б’юць перадусім па грамадзянах Беларусі і пазбаўляюць магчымасці камунікацыі ў крызіс.

Hавiны
«Рэжым яшчэ больш ізалюе сябе». У ЕЗ пракаментавалі скарачэнне колькасці літоўскіх дыпламатаў у Беларусі
2021.07.07 22:33

Літва між тым незадаволеная не толькі паводзінамі беларускага МЗС, але і мігранцкім крызісам. З пачатку года ўжо затрымана амаль 1,5 тыс. нелегальных мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі, якія спрабуюць праз Беларусь патрапіць у суседнюю краіну. Цяпер Вільня плануе паслаць на мяжу войскі, а саму яе ўмацаваць фізічнымі бар’ерамі.

Hавiны
Літва пабудуе на мяжы з Беларуссю бар’ер і прыцягне для аховы войска
2021.07.07 17:28

Паміж санкцыямі ды рэпрэсіямі

Артыкулы
Украіна, Швейцарыя, Нарвегія. Хто яшчэ ўводзіць санкцыі супраць уладаў Беларусі?
2021.07.07 16:45

Новыя санкцыйныя бар’еры з’яўляюцца паміж Менскам і іншымі краінамі. Гэтак, чацвёрты пакет санкцыяў Еўразвязу за апошнія дні падтрымалі так ці інакш Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя, Швейцарыя і нават часткова Сербія. На падыходзе з прыняццем першага і другога пакетаў санкцыяў ЕЗ Украіна.

Hавiны
Каманда Ціханоўскай рыхтуе візіт у ЗША
2021.07.07 21:09

Святлана Ціханоўская між тым абвясціла пра падрыхтоўку візітаў у Ірландыю і ЗША, якія тым часам забаранілі продаж авіяквіткоў у Беларусь.

Hавiны
У ЗША канчаткова забаранілі продаж квіткоў на рэйсы ў Беларусь
2021.07.07 11:08

Улады ў сваю чаргу працягваюць рэпрэсіі – затрымліваюць журналістаў, выдаюць содні актывістам і раскручваюць крымінальныя справы. Ідуць і масавыя праверкі грамадскіх арганізацыяў.

Hавiны
Паўла Вінаградава арыштавалі на 15 содняў за заклік, якога ён не рабіў
2021.07.07 19:52

А што ў свеце?

А ў свеце адной з галоўных навінаў стала забойства ў сваім доме прэзідэнта Гаіці Жавенэля Маіза і ягонай жонкі. Пратэсты ў краіны ішлі з мінулага года, а на кіраўніка краіны яшчэ ў 2018 годзе рабілі замах.

Hавiны
Прэзідэнта Гаіці Жавенэля Маіза застрэлілі ва ўласным доме невядомыя
2021.07.07 15:00

Сам ён хоць і кіраваў толькі з 2017 года, але ўжо паспеў распусціць парламент, уступіць у канфлікт з судовай уладай і збіраўся правесці рэферэндум, які б яшчэ больш пашырыў ягоныя паўнамоцтвы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў