Полк Каліноўскага агучыў Ціханоўскай пазіцыю наконт вызвалення Беларусі сілавым шляхам


Байцы палка Каліноўскага зладзілі сустрэчы з лідаркаю дэмакратычнай Беларусі Святланаю Ціханоўскаю. Пра онлайн-сустрэчу полк паведаміў у сваім тэлеграм-канале.

Онлайн-сустрэча байцоў палка Каліноўскага з Святланаю Ціханоўскаю.
Фота: Полк Каліноўскага / Telegram

Полк Каліноўскага зладзіў онлайн-сустрэчу з Святланаю Ціханоўскаю. Мэтаю было данесці Святлане Ціханоўскай пазіцыю байцоў палка ў справе вызвалення Беларусі. Ваяры перакананыя, што Беларусь можна вызваліць толькі сілавым шляхам.

Іншых падрабязнасцяў сустрэчы пакуль не паведамляюць.

«Пакуль няма што каментаваць, сустрэча была для знаёмства з перспектываю на будучыню», – цытуе выданне «Зеркало» словы байцоў палка.

У палку Каліноўскага таксама адзначаюць, што спадзяюцца на пазітыўныя перспектывы.

«Вызваліць Беларусь мы можам толькі разам. Нам трэба размаўляць і аб’ядноўвацца. Кожны працуе ў сваім кірунку. Каліноўцы сёння змагаюцца не толькі за Украіну, але і за свабодную Беларусь. Мы падтрымліваем іх працу і ўсіх тых, хто працягвае барацьбу», – распавялі ў прэсавай службе Офісу Ціханоўскай.

Таксама Святлана Ціханоўская дадала, што падзякавала добраахвотнікам за гераізм.

Тыдзень
Каліноўцы распавялі, калі зойдуць у Беларусь. Скандал з ЦЭ: чаму заварушыўся Лукашэнка? Топ-навіны за тыдзень
2023.06.05 12:55

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў