Расея нарошчвае экспарт нафты ў Азію


Агенцтва «Reuters» адзначае, што Расея нарошчвае экспарт нафты ў краіны Азіі. Расея звярнулася да азіяцкіх рынкаў, бо імкнецца задаволіць попыт з боку тамтэйшых пакупнікоў і кампенсаваць наступствы санкцый Еўрапейскага звязу.

Транспартаванне нафтапрадуктаў. Здымак мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: belmir.by

У Маскве заяўляюць, што спадзяюцца перанакіраваць экспарт энерганосьбітаў з Захаду ў Азію, але рабіць гэта праз доўгія танкерныя паходы з еўрапейскіх марскіх партоў дорага і складана, у тым ліку, праз заходнія санкцыі з-за вайны ва Украіне.

Расейскі экспарт па трубаправодзе «Транснафта» ужо павялічыў аб’ём нафты, якая перапампоўваецца па сваім галоўным азіяцкім нафтаправодзе, на 70 000 барэляў на дзень за кошт выкарыстання хімічных дадаткаў для паскарэння патокаў нафты.

Масква таксама плануе накіраваць дадатковыя 80 000 барэляў на содні па чыгунцы з Мегет, па маршруце, які раней выкарыстоўваўся для забеспячэннярасейскіх НПЗ пры будаўніцтве нафтаправода ВСПА (Усходняя Сібір).

Дадатковыя пастаўкі дазволяць павялічыць агульную нагрузку прыкладна да 900 000 барэляў у содні ў наступныя месяцы з у сярэднім каля 750 000 барэляў на содні ў гэтым годзе.

Нагадаем, што на мінулым тыдні ЕЗ абвясціў аб эмбарга на расейскую нафту. Еўразвяз абвесціў, што да канца году спыніць імпарт 90% нафты і нафтапрадуктаў з Расеі. Кампаніі ў Кітаі і Індыі, якія неаднаразова крытыкавалі заходнія санкцыі супраць Масквы, у апошнія месяцы купляюць больш расейскай нафты на фоне падзення коштаў.

Нафтаправод ВСПА, які злучае расейскія сібірскія нафтавыя радовішчы з кітайскімі кліентамі па сушы, мае агульную прапускную здольнасць 1,64 млн барэляў у содні.

Раман Лугоўскі belsat.eu

Стужка навінаў