Акупацыйныя ўлады Херсона зноў загаварылі пра «рэферэндум аб самавызначэнні»


Тры дні таму далучэнне да Расеі «на парадку дня не стаяла». Ужо стаіць.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Праўкраінскі мітынг у Херсоне, Украіна.
Фота: dialog.ua

Украінскі палітык Кірыл Стрэмавусаў, якога расейская прапаганда называе «намеснікам кіраўніка вобласці» і які фактычна рэпрэзентуе акупацыйныя ўлады занятага расейскімі войскамі Херсону, заявіў, што «хутчэй за ўсё, будзе рэферэндум для самавызначэння Херсонскай вобласці».

«І наступным этапам будуць выбары, якія мы будзем праводзіць непасрэдна на тэрыторыі вызваленай Херсонскай вобласці. І там далей будзем ужо заканадаўча працаваць», – кажа Стрэмавусаў расейскім медыям. На пытанне, калі такі рэферэндум можа прайсці, ён не адказаў.

Гэта той самы Стрэмавусаў, які 4 чэрвеня казаў, што «аб рэферэндуме сёння не стаіць пытанне на парадку дня» – пра гэта можна было б казаць толькі пасля вяртання вобласці да мірнага жыцця, заяўляў ён.

Ён жа ў траўні анансаваў, што будзе звяртацца да Расеі з просьбай далучыць Херсонскую вобласць да Расеі без рэферэндуму і стварэння «Херсонскай народнай рэспублікі». Расейскія ўлады яму публічна адмовілі вуснамі прэс-сакратара Пуціна: калі далучаць, то як Крым.

Украінскія ўлады што тады, што цяпер збіраюцца вызваляць Херсоншчыну. А херсонцы не раз выходзілі на масавыя мірныя пратэсты супраць акупацыі, нягледзячы на гвалтоўныя разгоны акцыяў з ужываннем слезацечнага газу і святлошумавых гранатаў.

Аналітыка
«Марадзёрствуюць напоўніцу». Як украінскі Херсон трэці месяц выжывае пад расейскай акупацыяй
2022.05.13 13:52

Алесь Наваборскі belsat.eu

 

Стужка навінаў