Узровень вады ў рэках Гомля і Добрушу сягнуў за небяспечную адзнаку


У Міністэрстве надзвычайных сітуацыяў Беларусі 7 траўня папярэдзілі пра магчымасць пагаршэння гідралагічнага становішча.

На рацэ Сож у Гомлі і яе прытоку рацэ Іпуць каля Добрушу ўзровень вады ўжо сягае за небяспечную адзнаку.

Будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. У асобных раёнах слабы туман. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра складзе +15 +21 °С.

8 і 9 траўня пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Тэмпература паветра ад −2 °С уначы да +22 °С удзень.

Ёсць імавернасць затаплення асобных дамоў, гаспадарчых пабудоваў, агародаў, сельгасугоддзяў, аўтадарог мясцовага значэння, могуць узнікнуць новыя месцы затаплення, пажары ў прыродных экасістэмах.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў