У парадзе 9 траўня ў Маскве будуць удзельнічаць дэсантнікі, якія забівалі ўкраінцаў


Удзельнікі расейскай вайны ва Украіне праедуць на парадзе 9 траўня на Чырвонай плошчы ў Маскве. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Украінскія вайскоўцы фатаграфуюцца на фоне знішчанай расейскай тэхнікі ў пасёлку Барадзянка.
Фота: Белсат

7 траўня ў Маскве адбылася генеральная рэпетыцыя параду.

Як паведаміў дыктар, дэсантнікі, якія бралі ўдзел у нападзе на Украіну, праехалі ў калоне ваеннай тэхнікі на БТР-МДМ «Ракушка».

Hавiны
«Amnesty International» заклікае пакараць кіраўнікоў дзяржаваў, якія ведалі пра ваенныя злачынствы ва Украіне
2022.05.07 13:33

6 траўня прадстаўнікі «Amnesty International» заявілі, што расейскія вайскоўцы мусяць паўстаць перад судом за цэлы шэраг ваенных злачынстваў, учыненых падчас вайны ва Украіне.

Агулам цяпер вядзецца пра каля 9000 патэнцыйных ваенных злачынстваў без уліку таго, што адбываюцца цяпер на акупаваных тэрыторыях.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў