На Байкануры затрымалі брытанскага блогера і грамадзянку Беларусі


На Байкануры затрымалі вядомага брытанскага блогера Бенджаміна Рыча і грамадзянку Беларусі Аліну Цэлюпу. Пра гэта паведаміў гендырэктар «Раскосмасу» Дзмітрый Рагозін.

Блогер Бенджамін Рыч. Скрыншот з відэа bald and bankrupt / YouTube

Паводле Рагозіна, Бенджаміна і Аліну затрымалі ў раёне стартавай пляцоўкі 112 (каля комплексу «Буран»).

«Абодва знаходзяцца ва УУС горада Байканур. Вядуцца следчыя дзеянні», – напісаў ён. Рагозін адзначыў, што гаворка ідзе пра арганізацыю нейкіх супрацьпраўных дзеянняў.

Бенджамін Рыч – вядомы блогер, аўтар каналу «Bald and bankrupt» («Лысы і збанкрутавалы»), на які падпісаны 3,5 мільёна чалавек. Блогер запісвае відэа аб падарожжах. Апошнія ягоныя ролікі былі прысвечаны Украіне.

«Медиазона» адзначае, што 31-гадовая Аліна Цэлюпа часта з’яўляецца ў роліках блогера.

РР belsat.eu

Стужка навінаў