Святлана Ціханоўская: «Беларускія салдаты не паедуць ваяваць у іншую краіну»


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская ў інтэрв’ю для чэшскага «ČT24» распавяла пра механізмы ціску на рэжым і паразважала над тым, ці змянілася мысленне беларусаў. Цытаты з інтэрв’ю апублікавала прэс-служба беларускай лідаркі.

Святлана Ціханоўская
Святлана Ціханоўская выступае з прамовай перад медыя падчас візіту ў Сейм і Сенат Рэспублікі Польшча. Варшава, Польшча. 9 студзеня 2024 года.
Фота: Таццяна Верамеева / Белсат

«Мы разумеем: ціск на рэжым – гэта не срэбная куля, якая вырашыць усе праблемы, але гэта эфектыўны механізм. Тым не менш, санкцыі не могуць быць эфектыўнымі, пакуль існуюць спосабы іх абысці. Таму ўсе шляхі павінны быць зачыненыя, каб рэжым не мог здабываць карысць з адносінаў з Еўропай», – падкрэсліла Ціханоўская.

Паводле яе, мільёны беларусаў не падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі, але не маюць магчымасці пра гэта казаць адкрыта

«У краіне рэпрэсіі, і людзі жывуць як у ГУЛАГу, як у сталінскія часы. Мая задача – падтрымліваць іх», – патлумачыла яна.

Ціханоўская ўпэўнена, што мысленне беларусаў не змянілася:

«Яны не хочуць абараняць двух дыктатараў. Усё больш салдатаў разумеюць, што гэтая вайна – маральная параза Расеі. Я ўпэўненая: беларускія салдаты не паедуць ваяваць у іншую краіну. У нас няма крыважэрных амбіцыяў. Я думаю, што Лукашэнка сам разумее, што не можа аддаць загад, які не будзе выкананы».

Ціханоўская канстатавала, што «рэжым спрабуе зламаць палітвязняў, але яны нязломныя».

«Іх катуюць, падвяргаюць выпрабаванням. Уявіце маральны стан чалавека, якому ў турме неаднаразова казалі, што на яго ўсе забыліся, таму што ён не атрымлівае лістоў, яго не наведвае адвакат. Яму кажуць, што ён дарма ахвяраваў свабодай, таму што іншыя перасталі змагацца. А ў турме ў гэта лёгка паверыць», – зазначыла яна.

Hавiны
«Выстаўце ўльтыматум Лукашэнку». Ціханоўская заклікала ўмяшацца ў сітуацыю з палітвязнямі
2024.03.08 15:52

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў