МЗС Таджыкістану зняпраўдзіла словы сакратара Савету бяспекі РФ пра амбасаду Украіны


Міністэрства замежных справаў Таджыкістану назвала неабгрунтаванымі заявы пра тое, што амбасада Украіны ў Душанбэ вярбуе наймітаў. Пра гэта раней заявіў сакратар Савету бяспекі Расеі Мікалай Патрушаў.

Сакратар Рады бяспекі Расеі Мікалай Патрушаў.
Фота: scrf.gov.ru

«Звярнулі ўвагу на заяву сакратара Савету Бяспекі Расейскай Федэрацыі Мікалая Патрушава, якая распаўсюдзілася ў інфармацыйнай прасторы Расеі і іншых дзяржаваў, пра нібыта вербаванне амбасадай Украіны ў Душанбэ наймітаў для ўдзелу ў баявых дзеяннях супраць Расеі. Адзначаем, што дадзенае зацвярджэнне расейскай службовай асобы не мае пад сабой ніякіх падставаў», – гаворыцца ў каментары прэс-сакратара МЗС Шахіна Самадзі.

Ён заклікаў «устрымлівацца ад неправераных заяў і каментароў, якія здольныя ўвесці грамадскасць у зман».

3 красавіка ў Астане на XIX штогадовай сустрэчы сакратароў саветаў бяспекі дзяржаваў Шанхайскай арганізацыі супрацы сакратар Савету бяспекі РФ заявіў, што ўкраінская амбасада ў Душанбэ «ажыццяўляе вербавальную працу, прыцягваючы наймітаў, якія жадаюць уступіць у інтэрнацыянальны легіён, сфармаваны кіеўскімі ўладамі для вядзення баявых дзеянняў супраць Расеі».

Адзначым, што ўлады Расеі ўжо не першы раз спрабуюць звязаць грамадзянаў Таджыкістану, якія ўдзельнічалі ў тэракце ў падмаскоўным «Crocus City Hall», з Украінай.

Аб’ектыў
Расея знайшла «доказы» сувязяў тэрарыстаў з Украінаю
2024.04.05 20:36

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў