Закон аб медыях у Беларусі хочуць падагнаць пад «праваўжывальную практыку»


6 красавіка дэпутаты Палаты прадстаўнікоў абмеркавалі пытанне законапраекту «Аб змяненні закону Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі». Пра гэта паведамілі ў ніжняй палаце Нацыянальнага сходу.

Дэпутаты вырашаюць, як яшчэ абмежаваць працу медыяў у Беларусі.
Фота: house.gov.by

Дакумент, унесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў, рэпрэзентаваў першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч.

Афіцыйна законапраект накіраваны на «забеспячэнне канстытуцыйнага права грамадзянаў на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі, абароны дзяржаўных і грамадскіх інтарэсаў, нацыянальнай бяспекі ў сферы масавай інфармацыі». Але пры гэтым ён «прыводзіцца ў адпаведнасць з праваўжывальнай практыкай, а таксама нормамі абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і актамі кіраўніка дзяржавы».

З 2020 года сфера медыяў у Беларусі ўвесь час зазнае самыя розныя абмежаванні. Журналістам забаранілі весці онлайн-трансляцыю пратэстаў супраць уладаў, увялі дадатковыя падставы блакаваць медыі ды іншыя абмежаванні. Абмежаваны і сам распаўсюд інфармацыі.

Шмат медыяў і сацсетак былі прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі, а іх тэксты – экстрэмісцкімі матэрыяламі. 35 журналістаў застаюцца за кратамі, шмат якія рэдакцыі разгромленыя.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў