З рэдактараў «NEXTA» хочуць спагнаць 24 млн рублёў для сілавікоў


У Менскім абласным судзе на працэсе ў «справе «NEXTA» пракурор заявіла, што сума шкоды ад дзеянняў рэдактараў праекту Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча склала не менш як 30 млн рублёў. Пра гэта паведамляе «Sputnik».

Менскі абласны суд 16 лютага пачаў разбіраць крымінальную справу ў дачыненні стваральнікаў і рэдактараў праекту «NEXTA». Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка судзяць у межах так званага спецыяльнага вядзення, бо яны цяпер за межамі краіны. Фізічна ў працэсе ўдзельнічае толькі Раман Пратасевіч.
Фота: Віталь Піваварчык / belta.by

Заяўляецца, што сілавікам «пры забеспячэнні правапарадку і спыненні масавых беспарадкаў» была нанесеная шкода не менш як на 24 млн рублёў. А сумарная шкода ацэненая не менш як на 30 млн.

Суд пачаўся 16 лютага. З трох падазраваных – Сцяпана Пуцілы, Яна Рудзіка і Рамана Пратасевіча – у судзе прысутнічае толькі апошні: яго затрымалі ў траўні 2021 года ў выніку адмысловай пасадкі самалёта рэйсу Афіны – Вільня.

Аналітыка
Ледзь жывая «Белавія» і імідж Кадафі. Што яшчэ дало рэжыму затрыманне Пратасевіча
2023.02.17 07:00

Рэдактараў праекту «NEXTA» вінавацяць у распальванні сацыяльнай варожасці, арганізацыі масавых беспарадкаў і групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, у публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, акту тэрарызму, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

Таксама сярод абвінавачанняў – стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім, паклёп і публічная знявага Лукашэнкі.

Пуцілу і Рудзіка дадаткова вінавацяць у змове з мэтаю захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці і дыскрэдытацыі Беларусі. Апроч таго, Пуцілу таксама абвінавачваюць у арганізацыі дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі.

Hавiны
У Менску пачаўся суд над фігурантамі «справы «Nexta». З абвінавачаных у зале – адзін Пратасевіч
2023.02.16 13:21

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў