Паўлу Пернікаву, які ўнёс праўкі ў два артыкулы «Вікіпедыі», прысудзілі 2 гады зняволення


«Вікіпедыста» з Берасця Паўла Пернікава засудзілі на 2 гады зняволення за артыкулы пра рэпрэсіі і катаванні ў Беларусі, паведамляюць праваабаронцы.

Яго прызналі вінаватым у «дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь».

Павел Пернікаў.
Фота: viasna_brest/ Telegram

Справу разглядалі 6 і 7 красавіка ў судзе Маскоўскага раёну Берасця. Суддзя Яўген Брэган асудзіў мужчыну на 2 гады пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 369 КК РБ («Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь»). Паўла асудзілі з-за двух правак артыкулаў у «Вікіпедыі» (пра пратэсты ў Беларусі ў 2020 годзе), а таксама з-за артыкулу на сайце праваабарончай арганізацыі.

Згодна з версіяй абвінавачання, дыскрэдытацыя Беларусі выявілася ў змяненні артыкулаў «Спіс смерцяў, звязаных з пратэстамі ў Беларусі (2020–2021)» і «Цэнзура ў Беларусі».

Пракурорка Алена Ціхановіч сцвярджала, што доказам ягонай віны стала тое, што ён размясціў у «Вікіпедыі» абзац пра забойства Генадзя Шутава, у артыкул пра цэнзуру дадаў звесткі пра забойства журналісткі Чаркасавай у 2004-м, а таксама выклаў артыкул пра катаванні і смерці ў беларускіх калоніях на сайце праваабарончай арганізацыі.

Аналітыка
Доктар гістарычных навук Аляксандр Фрыдман: Суіснаванне Пуціна і Захаду проста не магчымае
2022.04.07 15:22

АД belsat.eu

Стужка навінаў