МВФ рэзка пагоршыў прагноз для беларускай эканомікі


Фота: Белсат

Міжнародны валютны фонд значна пагоршыў прагноз сітуацыі ў эканоміцы Беларусі ў 2021 годзе на фоне глабальнага аднаўлення сусветнай эканомікі пасля яе падзення праз пандэмію каронавіруса ў 2020-м.

Паводле абноўленага прагнозу МВФ, сёлета чакаецца зніжэнне ВУП Беларусі на 0,4 % пасля яго скарачэння на 0,9 % у 2020 годзе. У кастрычніку фонд прагназаваў рост беларускай эканомікі на 2,2 % у 2021 годзе. У 2022 годзе, як мяркуецца, ВУП Беларусі можа вырасці ўсяго на 0,8 %.

Hавiны
Нацбанк чакае, што рэальная інфляцыя будзе істотна вышэйшай за прагназаваную
2021.04.05 12:49

Таксама МВФ пагоршыў ацэнку інфляцыі ў Беларусі. Цяпер рост спажывецкіх коштаў прагназуецца на 6,9 % (раней – на 5,1 %). У наступным годзе інфляцыя можа замарудзіцца да 5,5 %.

Між тым, ацэнка дэфіцыту рахунку бягучых аперацыяў плацжнага балансу Беларусі ў 2021 годзе палепшаная да 0,3 % ВУП з 2,2 % ВУП. У 2022 годзе прагназуецца дэфіцыт бягучага рахунку на ўзроўні 0,7 % ВУП.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў