У другі энергаблок БелАЭС загрузілі імітатары ЦВЗ

На другім энергаблоку БелАЭС сёння распачалі загрузку імітатараў цеплавыдзяляльных зборак у корпус рэактара, паведамляе Мінэнерга.

7 сакавіка а 19.31 першы імітатар цеплавыдзяляльных зборак (ЦВЗ) загрузілі ў корпус рэактара другога энергаблока БелАЭС. Паводле Мінэнерга, плануецца загрузіць 163 такіх імітатараў. Прыстасаванні ўяўляюць сабою копіі цеплавыдзяляльных зборак, мэта якіх – правяранне рэактарнай устаноўкі на адпаведнасць праектным характарыстыкам і патрабаванням бяспекі. Падчас пусканаладачных працаў імітатары выкарыстоўваюць замест штатных.

Мінэнерга пракаментавала звесткі аб збоях у працы БелАЭС

Учора ўвечары некаторыя тэлеграм-каналы паведамілі пра аварыю і збой сістэмы астуджэння першага рэактара на БелАЭС. У пэўны момант радыяцыйны фон у раёне Беларускай АЭС перавысіў нормы.

Нормаю радыяцыйнага фону лічыцца паказнік да 20 мікрарэнтген на гадзіну.

Паводле сайту Narodmon.ru, у Смаргоні за содні мінімальнае значэнне замераў склала 18,58 мікрарэнтген на гадзіну, максімальнае – 39,83. У Маладзечне мінімальнае значэнне – 9 мікрарэнтген на гадзіну, максімальнае – 26, у Горадні на адным з датчыкаў мінімальны ўзровень за содні паказаў 10,6 мікрарэнтген на гадзіну, максімальны – 40,4.

Але нягледзячы на гэтыя паказнікі, Міністэрства энергетыкі Беларусі абвяргае інфармацыю пра збоі ў працы сістэмы астуджэння рэактара першага энергаблока БелАЭС. У ведамстве адказалі, што гэта «не адпавядае рэчаіснасці».

«Сістэма функцыянуе ў штатным рэжыме. На першым энергаблоку працягваюцца рэгламентныя працы і выпрабаванні ў межах этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі. Радыяцыйны фон у раёне станцыі ў норме», – адзначана ў паведамленні.

Літва і Украіна плануюць сфармаваць працоўную групу ў пытанні БелАЭС

СК belsat.eu

Hавiны