Святлана Ціханоўская заявіла, што не баіцца экстрадыцыі


Падчас візіту ў Лісабон Святлана Ціханоўская заявіла, што не баіцца экстрадыцыі ў Беларусь і зноў заклікала еўрапейскія краіны падтрымаць беларускі народ, паведамляе Euronews.

«Я не баюся, бо ведаю, што дружалюбная Літва, як і кожная краіна Еўрапейскага Звязу, не стане экстрадаваць мяне, бо ўсе разумеюць палітычныя матывы. Так што я адчуваю сябе ў бяспецы ў Еўразвязе. Для Еўропы самы час паказаць, што каштоўнасці і правы чалавека – не проста словы, што яны могуць дзейнічаць смела і рашуча. Бо людзі пакутуюць кожны дзень, кожны дзень іх выкрадаюць проста на вуліцах. Нам несумненна патрэбнае падтрыманне», – сказала Святлана Ціханоўская.

Святлана Ціханоўская на сустрэчы з беларусамі ў Лісабоне.
Фота: Instagram @prezident.sveta

У пятніцу, 5 сакавіка, МЗС Літвы, дзе Ціханоўская атрымала прытулак, у даволі жорсткай форме адхіліў запыт Генеральнай пракуратуры Беларусі аб экстрадыцыі.

«Літва была і будзе каменнаю сцяною, за якою знойдуць прытулак дэмакратычныя сілы, пераследаваныя рэжымам. Такім чынам, кожны, хто знайшоў прыстанішча ў Літве, можа пачувацца ў бяспецы, быць пэўным, што яго не выдадуць рэжыму – ні за барацьбу за дэмакратыю, ні за свабоду слова або рэлігійныя погляды. А беларускаму рэжыму мы можам сказаць: хутчэй пекла замерзне, чым мы возьмемся разглядаць вашыя патрабаванні», – заявіў міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбэргіс.

Hавiны
Кіраўнік МЗС Літвы пракаментаваў запыт Генпракуратуры Беларусі аб экстрадыцыі Ціханоўскай
2021.03.05 13:53

АД, belsat.eu

Стужка навінаў