Украінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву: КДБ Беларусі вярбуе ўкраінцаў


Украінскі Цэнтр нацыянальнага супраціву піша пра фільтрацыйныя дзеянні, якія чыняць працаўнікі беларускага КДБ у дачыненні грамадзянаў Украіны.

Будынак КДБ у Менску, Беларусь. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

Цэнтр нацыянальнага супраціву сцвярджае, што за мінулы месяц пачасціліся выпадкі, калі ўкраінцаў у Беларусі выклікаюць на допыты ў КДБ, адбываюцца ператрусы ў памяшканнях, дзе пражываюць украінцы.

«Беларускія спецслужбы шукаюць сярод украінцаў інфарматараў і спрабуюць людзей схіліць да супрацы з КДБ», – піша Цэнтр нацыянальнага супраціву Украіны.

Такія дзеянні чарговы раз сведчаць пра суўдзел рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны, зазначаюць у Цэнтры.

У кастрычніку 2023 года ў Берасці за відэа расейскай вайсковай тэхнікі на два з паловай гады калоніі асудзілі грамадзянку Украіны Кацярыну Бруханаву. Яе абвінавацілі ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці паводле ч. 1 арт. 361-4 КК. Жанчыну затрымалі ў ліпені 2023 года пры праходжанні беларускай мяжы. У ейным тэлефоне сілавікі нібыта знайшлі відэа перамяшчэнняў расейскай вайсковай тэхнікі пад Менскам. Кацярына Бруханава прызнаная палітзняволенай.

Hавiны
Суд за чат у падтрымку Украіны і содні за лайкі ў сацсетках. Хроніка рэпрэсіяў
2024.02.06 23:23

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў