На Алімпіядзе ў Пекіне беларуская гарналыжніца з Расеі перадумала выходзіць на старт


Гарналыжніца Марыя Шканава прыехала ў Беларусь у 2008 годзе, і адразу ж атрымала грамадзянства. Гульні ў Пекіне сталі для Шканавай чацвертай Алімпіядай. Пакуль найлепшы вынік – 28-е месца. Яна адной з першых падпісала ліст спартоўцаў у падтрыманне палітыкі беларускіх уладаў.

Гарналыжніца Марыя Шканава. Фота НАК Беларусі

У Пекіне Марыя Шканава перадумала выходзіць на старт у спаборніцтвах у гіганцкім слаламе, хаця першапачаткова яе выступленне планавалася. 32-гадовая лыжніца хоча засяродзіцца на выступах у сваёй кароннай дысцыпліне – слаламе. Перад Шканавай стаіць задача быць у дваццатцы.

Марыя прыехала на сваю чацвёртую Алімпіяду, але пакуль яе найлепшым вынікам было 28-е месца.

У 2010 годзе на Алімпіядзе ў Ванкувэры Шканава выступіла ў трох дысцыплінах і паказала 33-і, 38-ы і 40-ы вынікі. Праз чатыры гады ў Сочы яна была 29-й, а ў 2018-м у Паўднёвай Карэі – паказала найлепшы свой вынік, 28-е месца.

Марыя Шканава плануе выйсці на старт 9 лютага.

Hавiны
Аляксандра Герасіменя: Цяпер спартоўцы выступаюць за рэжым, а не для народу
2022.02.06 22:47

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў