У Варшаве адначаюць Міжнародны Дзень Салідарнасці з Беларуссю

Сёння адзначаецца Міжнародны Дзень Салідарнасці з Беларуссю. Шэраг акцыяў ладзяцца ва ўсім свеце. У сталіцы Польшчы адбылося адразу ж некалькі мерапрыемстваў.

Святкаванне дня салідарнасці праходзіла ў самым сэрцы Варшавы, старым горадзе. Сотні беларусаў сабраліся разам пад сваім нацыянальным сцягам. Адкрылі свята танцам – паўтарылі сусветны чэлендж Jerusalema. Віншаваў беларусаў сябар прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка.

«Мы ідзем шырокім шляхам да сваёй волі, да свабоднай Беларусі, – заявіў Латушка. – Як бы нам ні было цяжка ў гэтыя хвіліны, гэтыя месяцы… Мы, беларусы, адзіныя. Нас абʼядноўвае жаданне жыць у новай свабоднай краіне. У гэты дзень мы павінныя памятаць усіх тых, хто знаходзіцца за кратамі, каго катуе рэжым, каго катуюць у гэты дзень».

Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве, 7 лютага 2021 г.
Фота: ІА / Белсат

Прамаўляе Павел Латушка, 7 лютага 2021 г.
Фота: ІА / Белсат
Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве, 7 лютага 2021 г.
Фота: ІА / Белсат
Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве, 7 лютага 2021 г.
Фота: ІА / Белсат
Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве, 7 лютага 2021 г.
Фота: ІА / Белсат
Над гарадской Ратушай у Варшаве ўзняўся бела-чырвона-белы сцяг, 7 лютага 2021 г.
Фота: ІА / Белсат
Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве, 7 лютага 2021 г.
Фота: ІА / Белсат

Беларусаў віншавалі на вышэйшым узроўні – над гарадской Ратушай узняўся бела-чырвона-белы сцяг.

А таксама Варшава віншавала беларусаў праз рэкламныя білборды.

Палац Культуры і Навукі 7 лютага зменіць колер падсветкі на бел-чырвона-белы.

З ініцыятываю правесці міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю выступіла Святлана Ціханоўская. Акцыі прайшлі ў Польшчы, Літве, Латвіі, Эстоніі, Украіне, ЗША, Канадзе і іншых краінах.

ІА belsat.eu

Стужка навінаў