183 дні пратэстаў. Міжнародная супольнасць салідарная з Беларуссю


183-і дзень пасля выбараў у Беларусі Святлана Ціханоўская абвесціла Міжнародным днём салідарнасці з Беларуссю. Тысячы людзей у шматлікіх краінах свету падтрымалі грамадзянаў Беларусі, якія выступаюць супраць фальсіфікацыяў і гвалту. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Акцыя салідарнасці з Беларуссю ў Варшаве, Польшча. 7 лютага 2021 году.
Фота: ІА / Белсат

СК патрабуе выдаць Пуцілу і Пратасевіча

Следчы камітэт накіраваў праз генеральнага пракурора ў Польшчу дакументы на экстрадыцыю Сцяпана Пуцілы і Рамана Пратасевіча.

Кіраўнік міжнародна-прававога аддзелу Следчага камітэту Міхаіл Вавула кажа, што з Польшчай ва ўладаў Беларусі падпісаная міжнародная дамова аб прававой дапамозе ў крымінальных справах, якая таксама рэгламентуе пытанне аб экстрадыцыі:

«Пабачым, наколькі гэтая дзяржава будзе выконваць узятыя на сябе міжнародныя абавязкі аб выдачы асобаў, якіх пераследуе беларускі Следчы камітэт у крымінальным парадку».

Міхаіл Вавула таксама асобна адзначыў: «Я хацеў бы данесці наступную думку: прымаючы рашэнне збегчы, злачынец заўсёды лічыць, што такім чынам можна пазбегнуць пакарання. Аднак нашая практыка паказвае, што пакарання пазбегнуць не ўдасца, дзе б ні хаваліся і куды б ні беглі правапарушальнікі».

Hавiны
Улады Беларусі будуць дабівацца экстрадыцыі Пуцілы (NEXTA) і Пратасевіча
2021.02.07 10:30

Былы галоўны рэдактар праекту NEXTA Раман Пратасевіч у размове з журналістамі «Белсат» нагадаў, што ягоная прапанова аб вяртанні яго ў Менск наўзамен на дэпартацыю Лукашэнкі ў Гаагу актуальная:

«Калі я так патрэбны ўладам Беларусі, то я дагэтуль гатовы да такога абмену».

Раман Пратасевіч таксама адзначыў, што раней ніхто з апанентаў Лукашэнкі не атрымліваў такой узнагароды, як прызнанне тэрарыстам:

«Усе гэтыя навіны і запыты сведчаць толькі аб нейкім непрафесіяналізме. Я не ведаю, навошта гэта ўвогуле робіцца, бо ўсе такія публічныя заявы працуюць толькі ў мінус самой уладзе. З такіх заяваў людзі толькі смяюцца. Відавочна, што ніводная еўрапейская краіна не будзе выдаваць ні мяне, ні Сцяпана [Пуцілу]».

Раман Пратасевіч.
Фота: spring96.org

Пераслед у Беларусі

За ўдзел у мірных акцыях пратэсту і за вывешаныя бел-чырвона-белыя сцягі на вокнах і іншую сімволіку сілавікі ў Беларусі за студзень затрымалі 873 асобы, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Пры гэтым праваабаронцы лічаць, што і гэтыя звесткі не поўныя.

Hавiны
У студзені паводле палітычных матываў у Беларусі затрымалі 873 асобы
2021.02.07 19:27

Пад пераслед трапілі нават няпоўнагадовыя. Сярод пакараных самы малодшы – 13-гадовы Цімур Н. з Гомельшчыны. Самыя ўзроставыя затрыманыя – 72-гадовыя Святаслаў К. і Аляксандр Б.

Сілавікі панясуць адказнасць за свае злачынствы

У Цэнтральную ўправу барацьбы з арганізаванай злачыннасцю Чэхіі грамадзянін Беларусі падаў заяву аб катаваннях з боку беларускіх сілавікоў, паведамляе радыё «Свабода».

У Чэхіі цяпер каля 50 беларусаў, якія праходзяць рэабілітацыю пасля катаванняў беларускіх сілавікоў. Грамадзяне нашай краіны падрыхтавалі каля дзесяці заяваў паводле ўніверсальнай юрысдыкцыі на гвалт сілавікоў. Паводле заяваў могуць распачаць крымінальныя справы. У адной з заяваў фігуруе кіраўнік гарадзенскага АМАПу Віктар Краўцэвіч.

Кіраўнік гарадзенскага АМАПу Віктар Краўцэвіч затрымлівае пратэстоўца.
Фота: скрыншот з відэа TUT.by

Суддзі могуць трапіць у чорны спіс ЕЗ

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламенту Нікаля Бээр выказалася за ўвядзенне санкцыяў супраць беларускіх суддзяў.

«Персанальных санкцыяў, уведзеных у дачыненні прадстаўнікоў сілавых структураў, не дастаткова. Мы павінны пашырыць абмежаванні на прадстаўнікоў судовай і праваахоўнай сістэмы, прыхільнікаў Лукашэнкі», – заявіла Бээр, выступаючы ў суботу на онлайн-канферэнцыі «Салідарнасць з Беларуссю».

Hавiны
Еўрапарламент можа ўвесці санкцыі ў дачыненні беларускіх суддзяў
2021.02.07 13:35

Палітык дадала, што еўрапейскія краіны «павінны шукаць баланс паміж ціскам і ўзаемадзеяннем з уладамі Беларусі».

Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю

Акцыі салідарнасці з Беларуссю адбыліся ў Літве, Польшчы, Ізраілі, у шматлікіх гарадах ЗША, Расеі, Канады.

ВІДЭА
183 дні пратэстаў: марафон салідарнасці з Беларуссю
2021.02.07 13:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў