Грамадзянская супольнасць Беларусі заклікала ўстрымацца ад гвалту ў Казахстане. Галоўнае за 7 студзеня


515 дзён працягваецца палітычны крызіс у Беларусі. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Затрыманні за каментары

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі пра затрыманне беларуса за каментар пра Казахстан: «Клас, казахі малайцы, іх да нас трэба». У «пакаянным» відэа мужчына кажа, што апублікаваў у «экстрэмісцкім» канале пост пра падзеі ў Казахстане, дзе дадаў, што хацеў бы, каб «казахі прыехалі да нас і зрабілі так, як у сябе».

Hавiны
У Беларусі пачалі затрымліваць за каментары пра Казахстан
2022.01.07 10:44

Беларусы заклікаюць устрымацца ад гвалту ў Казахстане

Платформа грамадзянскай салідарнасці (CSP) ды іншыя НДА апублікавалі супольную заяву, у якой заклікаюць усіх пратэстоўцаў устрымацца ад гвалту, а ўлады Казахстану – забяспечыць, каб усе іхныя дзеянні ў адказ на пратэсты адпавядалі міжнародным абавязкам у сферы правоў чалавека і былі накіраваныя на мірную дээскалацыю сітуацыі.

Hавiны
Платформа грамадзянскай салідарнасці заклікала ўстрымацца ад гвалту ў Казахстане
2022.01.07 16:29

Спецаперацыя ў Алматы

Казахская журналістка распавяла belsat.eu, як яе стралянінай адганялі ад плошчы ў Алматы.

Hавiны
Як праходзіць спецаперацыя ў Алматы, сведчанні відавочцаў
2022.01.07 20:23

Вінаградава перавялі ў турму

Блогера і актывіста Паўла Вінаградава перавялі ў Следчую турму № 8 у Жодзіне. Пра гэта паведаміла ягоная жонка Святлана Вінаградава.

Артыкулы
Палітвязня Паўла Вінаградава перавялі ў жодзінскую турму
2022.01.07 15:23

Катаванні палітвязняў

Падчас тэлефанавання з калоніі Алена Маўшук паведаміла сваякам, што не вытрымлівае таго, што адбываецца ў калоніі, бо ў дачыненні яе чыняць фізічны і псіхалагічны гвалт, перадае dissidentby.

Hавiны
Сваякі палітзняволенай Алены Маўшук паведамілі, што жанчына зазнае гвалт у калоніі
2022.01.07 20:22

Міністр спорту заявіў пра чысткі сярод спартоўцаў

Міністр спорту Сяргей Кавальчук аддаў загад падначаленым яму дырэктарам «зачысціць» ва ўстановах Міністэрства спорту ўсіх, хто падчас выбарчай кампаніі 2020 года падпісаўся не за Аляксандра Лукашэнку, а потым не зразумеў сваёй «памылкі», паведамляе «Трибуна».

Hавiны
Міністр спорту Кавальчук загадаў «зачысціць» усіх, хто падпісваўся не за Лукашэнку
2022.01.07 17:28

Караеў распавёў пра новую хвалю міграцыйнага крызісу

Інспектар па Гарадзенскай вобласці Юрый Караеў, які займаецца пытаннямі бяспекі і размяшчэння ўцекачоў у транспартава-лагістычным цэнтры, расказаў, што яны не маюць намеру заставацца там назаўжды і па-ранейшаму імкнуцца трапіць у Еўразвяз.

Hавiны
Караеў заявіў, што мігранты не адмаўляюцца ад планаў перайсці мяжу
2022.01.07 13:58

У Астраўцы можа з’явіцца вуліца імя Мальдзіса

Прапанова назваць адну з вуліц у Астраўцы імем Адама Мальдзіса прагучала з вуснаў намесніка старшыні Астравецкага райвыканкаму Генадзя Бычко 5 студзеня падчас пахавання славутага навукоўцы і пісьменніка ў вёсцы Задворнікі на Астравеччыне, піша «Астравецкая праўда».

Hавiны
Вуліца Адама Мальдзіса можа з’явіцца ў Астраўцы
2022.01.07 21:02

ПЯ belsat.eu

Стужка навінаў