Вугоршчына заблакавала пакет дапамогі Украіне з боку ЕЗ


Падчас разгляду дапамогі Украіне з боку Еўразвязу, у Бруселі агучылі прапанову вылучыць Кіеву 18 млрд еўраў у наступным годзе. Супраць такой пастановы выступіла Вугоршчына, піша Associated Press.

Прэм’ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан.
Фота: Alan Santos / PR

Будапэшт наклаў вета на пакет фінансавай дапамогі Кіеву ў памеры 18 млрд еўра. У выніку краіны ЕЗ распрацавалі тэхнічны план, каб працягнуць дапамогу Украіне ў наступным годзе. Палітыкі агучваюць меркаванне, што Еўразвяз знойдзе магчымасць дапамагчы Украіне нават без узгаднення з Вугоршчынай.

Пры гэтым злоўжыванне правам вета з боку прэм’ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана ў ЕЗ разглядаюць як спробу шантажаваць Брусель, паколькі раней Будапэшт не атрымаў мільярды еўраў на аднаўленне краіны пасля пандэміі каронавіруса, а таксама праз тое, што не зладзіў рэформы ў краіне.

Hавiны
ISW: Стратэгічныя расейскія авіябазы, імаверна, атакавала Украіна
2022.12.06 09:12

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў