У Расеі салдат, які ўцёк са зброяй, учыніў страляніну


У Навашахцінску, што ў Растоўскай вобласці, невядомы мужчына ў камуфляжнай уніформе ўчыніў страляніну. З кулямёта ён пачаў страляць у паліцыянтаў. Адміністрацыя гораду заклікае гараджанаў пакінуць вуліцы і схавацца ў памяшканнях.

Паліцыянты ў Расеі. Фота мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Vot Tak TV / Белсат

У Растоўскай вобласці невядомы ў камуфляжнай уніформе з кулямёта пачаў страляць у паліцыянтаў. Пасля страляніны ён уцёк з месца здарэння. Адзін з паліцыянтаў атрымаў агнявое раненне. Здарэнне адбылося ў першай палове дня ў Навашахцінску.

Паліцыя цяпер ладзіць комплекс аператыўна-вышуковых захадаў, скіраваных на ўсталяванне і затрыманне падазраванага ў нападзе.

Адміністрацыя гораду заклікае гараджанаў пакінуць вуліцы і заставацца ў памяшканнях.

Паліцыя лічыць, што нападнік – вайсковец, які ўцёк з поля бою ва Украіне.

Hавiны
ISW: Стратэгічныя расейскія авіябазы, імаверна, атакавала Украіна
2022.12.06 09:12

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў