Паказ фільму «Белсат. Mission Freedom» і экспертныя дыскусіі з удзелам белсатаўцаў


6–9 снежня 2022 года ў Берліне і Бруселі прадстаўнікі тэлеканалу «Белсат» і фонду «Зона салідарнасці» возьмуць удзел у паказе дакументальнага фільму, прысвечанага 15-годдзю тэлеканалу. Таксама адбудуцца экспертныя дыскусіі з удзелам еўрапейскіх палітыкаў.

У часе візіту ў Нямеччыну і Бельгію прадстаўнікі нашага тэлеканалу будуць дамагацца ўзмацнення ціску з боку ЕЗ на ўлады Беларусі, каб у выніку былі вызваленыя палітычныя вязні, сярод якіх і былыя журналісты «Белсату».

На дзень 6 снежня ў Беларусі 1444 асобы прызнаныя палітычнымі вязнямі, за кратамі застаюцца 32 журналісты.

Даведка
Плакат, прысвечаны новай дакументальнай стужцы аб працы «Белсату»

Падчас візіту прэзентуюць дакументальны фільм Мар’юша Піліса «Белсат. Mission Freedom» аб працы нашага тэлеканалу, які неўзабаве адзначыць 15-годдзе.

Паказ фільму і дыскусіі з удзелам дырэктаркі тэлеканалу «Белсат» Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, журналісткі «Белсату» і былой палітзняволенай Дарʼі Чульцовай, сябра Абʼяднанага пераходнага кабінету Паўла Латушкі, кіраўніцы Інстытуту Пілецкага ў Берліне Ганны Радзеёўскай адбудуцца ў сталіцы Нямеччыны 7 снежня на Унтэр-дэн-ліндэн 2 (Unter den Linden 2).

9 снежня экспертная дыскусія і паказ фільму пройдуць у Бруселі на авеню дэ Кортэнбэрг 1000 (Avenue de Cortenbergh 1000). Пачатак імпрэзы – а 10:30. Удзел возьмуць кіраўнік групы ў справе каардынацыі «Усходняга партнёрства» Еўрапейскай камісіі Матэ Чычаі, былы амбасадар ЕЗ у Беларусі Дырк Шубэль, прадстаўнік Нямецкага фонду Маршала Барт Шэўчык, прадстаўнік Абʼяднанага пераходнага кабінету Уладзімір Астапенка.

Суарганізатары і партнёры – Амбасада Польшча ў Берліне, МЗС Нямеччыны, Інстытут Пілецкага ў Берліне, Польскі інстытут у Берліне, беларуская супольнасць Razam.de, сталае прадстаўніцтва Польшчы пры ЕЗ у Бруселі.

belsat.eu

Стужка навінаў