Сусветны банк абнавіў прагноз па Беларусі: стала лепш на 2021 год, горш на 2022-23

На 2021 год цяпер прагназуюць рост на 1,2 % (пасля падзення ў 2020-м на 0,9 %), але на 2022-гі – абвал.

Фота: Белсат

Паводле абноўленага прагнозу Сусветнага банку (World Bank), у 2021 годзе Беларусь адновіць аб’ёмы валавога ўнутранага прадукту, якія страціла за 2020-ы. Аднак цяпер Беларусі прагназуюць падзенне ВУП на 2,8 % у 2022-м з ростам на 2,3 % (то значыць, не поўным аднаўленнем) у 2023 годзе.

У рэгіёне «Еўропа і Цэнтральная Азія» на 2022 год толькі Беларусі прагназуюць падзенне ВУП.

Прагноз на 2021 год палепшылі на 3,4 адсоткавыя пункта, на 2022-гі пагоршылі на 4,7 пункта, на 2023-ці – пагоршылі на 1,1 пункт.

Сітуацыю ў Беларусі Сусветны банк апісвае так:

  • Рост цэнаў на сыравіну ў 2021 годзе дапамог часткова пераадолець рэцэсію, якую выклікала пандэмія каронавірусу.
  • Рост ВУП быў падтрыманы адсутнасцю каронавірусных абмежаванняў, субсідаваным крэдытаваннем на 1,6 % таго ВУП, фіскальнымі выдаткамі за кошт павелічэння дэфіцыту.
  • У будучыні фіскальныя выдаткі будуць залежыць ад магчымасцяў рэфінансаваць запазычанасці, а па тых трэба будзе выплаціць 2,4 млрд долараў у 2022 годзе і 3,3 млрд у 2023-м. Магчыма, улады будуць выдаваць бонды ў Расеі (бо еўрабонды закрытыя праз санкцыі). Пакуль жа выдаткі ўраду перавышаюць прыбыткі на 1,4 % ВУП.
  • Асноўны выклік эканоміцы – сектаральныя санкцыі, якія ў выніку паўплываюць не толькі на экспарт, але і ўскосна на кампаніі, што працуюць на нацыянальным рынку. А структурныя эканамічныя праблемы краіны застаюцца без увагі ўладаў.
  • Нацбанк трымае грашовую масу пад кантролем, але інфляцыя ў ІІ квартале ўсё роўна паскорылася да 9,9 % да таго ж перыяду 2020 года. Прычына – рэгуляванне цэнаў, увядзенне падатку на даданую вартасць на некаторыя лекі і імпартная інфляцыя.
  • А сярод насельніцтва інфляцыйныя чаканні высокія, людзі забіраюць грошы з банкаў. На 1 ліпеня 2021 года ўклады насельніцтва зменшыліся на 27 % у гадавым вымярэнні, што часткова кампенсавалі ростам утрымання замежнай валюты карпарацыямі на 18 %.

Еўразвяз рыхтуе новыя санкцыі

Беларускія ўлады прагназуюць у 2021 годзе рост на 1,8 % – гэта вышэй за абноўлены прагноз Сусветнага банку. А на наступны год, у якім Сусветны банк прагназуе падзенне на 2,3 %, беларускія ўлады чакаюць росту на 2,9 %.

АА belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны