У Беларусі чакаюцца замаразкі. Месцамі да -2° С


Ілюстрацыйнае фота.
Фота: ІА / Белсат

На паўднёвым усходзе Беларусі ўначы на аўторак 7 верасня чакаюцца замаразкі. Адпаведнае папярэджанне аб неспрыяльнай метэаралагічнай з’яве распаўсюдзілі сіноптыкі.

Паводле «Белгідрамету», уначы 7 верасня месцамі па паўднёва-ўсходняй палове Беларусі чакаюцца замаразкі 0.. -2° С.

7 верасня ў краіне будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку месцамі па поўначы пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку ў асобных раёнах – слабы туман. Вецер слабы да сярэдняга. Тэмпература ўдзень +14..+19°С.

8–9 верасня надворʼе будзе вызначаць цёплая паветраная маса з Заходняй Еўропы.

8 верасня – без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах краіны будзе згушчацца туман. Вецер слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра ўначы +2.. +8° С, па поўначы краіны – да +10° С, удзень +18..+23° С.

9 верасня – без ападкаў. Уначы і зранку месцамі чакаецца туман. Вецер слабы да сярэдняга. Тэмпература паветра ўначы +6..+13° С, у асобных раёнах па поўдні краіны яна складзе +3..+5° С, удзень +19..+25° С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў