Рэдактарка «Зялёнага парталу» – на волі


Яніна Мельнікава, рэдактарка «Зялёнага парталу» выйшла на волю, паведамляе «Еўрарадыё». Яе затрымалі 3 верасня пасля ператрусу.

Яніна Мельнікава.
Фота: Yanina Melnikava / Facebook

Да рэдактаркі «Зялёнага парталу» Яніны Мельнікавай сілавікі прыйшлі з ператрусам 3 верасня. Падчас вобшуку ў яе вынялі тэхніку, статус Яніны Мельнікавай – сведка. Яе забралі на допыт і затрымалі на 72 гадзіны. 6 верасня рэдактарку вызвалілі.

Hавiны
Сілавікі прыйшлі да прадстаўнікоў экалагічных арганізацыяў
2021.09.03 09:45

СК belsat.eu

Стужка навінаў