У Канстанцінаўцы Данецкай вобласці ракета трапіла ў пяціпавярховік. Пагутарылі з тымі хто там жыў


Разбураны пяціпавярховы дом у Канстанцінаўцы, Данецкай вобласці. Удар адбыўся каля першай гадзіны ночы, 6 жніўня. Абрынуўся адзін з падʼездаў. Па інфармацыі жыхароў дому, пацярпела жанчына, якая жыла на трэцім паверсе. Зараз яна знаходзіцца ў шпіталі.

Фотакарэспандэнтка «Белсату» зняла наступствы ўдару і пагутарыла з мясцовымі жыхарамі.

Расейскія войскі ўдарылі зенітна-ракетным комплексам С-300 па жыллёваму будынку. На здымку: Вікторыя і Наталля, яны знаходзіліся ў кватэры, калі ракета трапіла па іх. Канстанцінаўка, Украіна. 6 жніўня 2022 года.
Фота: Міра Ляселішская / Белсат

Вікторыя (на здымку злева) і Наталля (гаспадыня кватэры) сёстры, яны распавядаюць, як апынуліся ў разбомбленай кватэры.

Наталля паказвае рукой на пяты паверх і на ўнутраную сцяну пакою ў якім яны з сястрой спалі.

«Заснулі каля апоўначы і толькі я пачала бачыць першы сон, як прачынаюся ад таго, што ў вушы забілася нейкае смецце. Мы прачнуліся, агледзеліся, пабачылі, што вакна няма, выхад у падʼезд перагарадзіла лядоўня такім чынам, што не было магчымасці выйсці з кватэры. А мы ж жывем на 5-м паверсе! Сцяна пакоя моцна нахілілася і здавалася, што можа абрынуцца, таму мы адышлі ў самы бяспечны кут і чакалі ратавальнікаў. Ратавальнікі аператыўна прыехалі, спыталі ці зможам мы спусціцца па лесвіцы з вакна. Да нас падняўся ратавальнік і дапамог эвакуявацца з кватэры. Мы змаглі адкрыць адну з дзвярэй шафы і ўзяць неабходную вопратку. Ратавальнікі спыталі, ці ёсць у нас магчымасць кудысьці пайсці ў горадзе. Я ўзяла сястру [гаспадыню кватэры] і мы пайшлі ў суседнюю хату, дзе жыву я», – кажа Вікторыя.

Фота: Міра Ляселішская / Белсат
Міра Ляселішская / Белсат
Міра Ляселішская / Белсат
Міра Ляселішская / Белсат
Міра Ляселішская / Белсат
Міра Ляселішская / Белсат
Міра Ляселішская / Белсат

Жанчыны распавялі, што жылі на 5 паверсе ўдвох з сястрой, на чацвёртым паверсе зусім ніхто не жыў, а на трэцім паверсе жыла жанчына, якая правалілася да першага паверху. Яна атрымала траўмы, удары і зараз знаходзіцца ў шпіталі.

Паводле мясцовых медыяў, удар па Канстанцінаўцы здзейснілі расейскія войскі з зенітна-ракетнага комплексу С-300.

МЛ belsat.eu

Стужка навінаў