Эрдаган заявіў, што Зяленскі згодны сустрэцца з Пуціным у Турцыі


Прэзідэнт Турэцкай Рэспублікі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што кіраўнік украінскай дзяржавы Уладзімір Зяленскі пагадзіўся сустрэцца ў Турцыі з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным, паведамляе «Interfax-Ukraine».

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган.
Фота: UMIT BEKTAS / Reuters / Forum

«Мы хочам правесці гэтую сустрэчу, каб звесці спадара Пуціна і спадара Зяленскага на высокім узроўні. Нашая дамоўленасць са спадаром Зяленскім была якраз у гэтым кірунку. Мяркую, калі мы зможам дасягнуць гэтага на высокім узроўні, без пераходу на ніжэйшыя ўзроўні, то атрыманы вынік дасць магчымасць для новага фармавання ў рэгіёне. Гэтая ідэя прагучала на сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім», – цытуе Эрдагана «CNN Turk».

У пятніцу Эрдаган прыбыў у Сочы з вялікай дэлегацыяй: кіраўнікамі ключавых ведамстваў, у тым ліку МУС, Мінабароны, Міністэрстваў энергетыкі і прыродных рэсурсаў, скарбаў і фінансаў, гандлю, сельскай і лясной гаспадаркі. Пра што канкрэтна дамовіліся кіраўнікі Расеі і Турцыі, пакуль не паведамляецца.

Hавiны
Расея абстраляла Адэскі порт. Украіна назвала гэта «пляўком у твар» Эрдагану і генсеку ААН
2022.07.23 17:16

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў