У чэрвені аўтадылеры прадалі на 25 % болей новых аўтаў, чым у траўні


Паводле вынікаў першага паўгоддзя сёлета, сябры Аўтамабільнай асацыяцыі «БАА» прадалі ў Беларусі 8046 аўтамабіляў. Гэта на 23,5 % меней, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Фота: geely.by

На рынку новых аўтамабіляў у Беларусі назіраецца ажыўленне. У прыватнасці, беларускім пакупнікам сталі дасяжныя новыя брэнды і мадэлі. Калі летась на канец восені аўтадылеры маглі прапанаваць пакупнікам меней за 30 мадэляў, то цяпер стала больш за 40. Для параўнання – у чэрвені мінулага года іх было 60. Адметнасцю цяпер стала тое, што новыя машыны актыўна завозіць Кітай.

У чэрвені аўтадылеры Беларусі прадалі 2051 новы аўтамабіль. Гэта на 24,3 % болей, чым у траўні.

Па выніках паўгоддзя беларусы набылі 8046 новых аўтамабіляў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года назіраецца скарачэнне на 23,5 %.

Найбольш у Беларусі прадалі аўтамабіляў брэнду «Geely».

Hавiны
У красавіку аўтарынак у Беларусі паказаў некаторае ажыўленне
2023.05.04 23:03

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў