Аранжавы ўзровень небяспекі ў Беларусі: спёка, навальніцы з улевамі


Белгідрамет абвесціў на 6 чэрвеня ў Беларусі аранжавы ўзровень небяспекі. У першай палове дня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы з улевамі і моцныя парывы ветру, магчымы град. 

Дождж у Менску. Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Белсат

«Сёння, 6 ліпеня, у перыяд з 7 да 13 гадзін на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца навальніцы, падчас іх – месцамі моцныя ўлевы, парывы ветру будуць дасягаць моцы да 15-20 м/с, град.

Навальнічная абстаноўка захаваецца да канца дня», – папярэджвае Белгідрамет.

Узровень небяспекі – аранжавы. Тэмпература паветра па краіне – ад +24 да +30 градусаў. Найгарачэй будзе на поўдні краіны. У Менску чакаецца кароткачасовы дождж і навальніца. Моцны вецер.

МНС Беларусі папярэджвае пра магчымае падзенне дрэваў, пашкоджанні лініяў сувязі і электраперадач, могуць адбывацца збоі ў электразабеспячэнні. Аўтамабілі лепш схаваць у гараж, прынамсі – прыпаркаваць на бяспечнай адлегласці ад дрэваў.

Зміцер Міраш belsat.eu 

Стужка навінаў