Прызёрка Алімпіяды Надзея Астапчук па вызваленні з Акрэсціна: Аднаўляюся пасля «курорту»


Штурхальніца ядра і бронзавая прызёрка Алімпіяды-2008 Надзея Астапчук дала «Народнай волі» першы каментар пасля вызвалення з Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, куды яе змясцілі ў снежні 2022 года.

Надзея Астапчук. Крыніца: viasna96 / Telegram

«Пакуль без інтэрв’ю, расказаць нейкія падрабязнасці ў дадзены момант не магу. Як кажуць у адной моднай фразе: «Прашу паставіцца да гэтага з разуменнем!» – сказала Надзея Астапчук журналістам.

«Аднаўляюся пасля «курорту». Апроч таго, займаюся назапашанымі за паўгода пытаннямі і па магчымасці дапамагаю людзям, якія былі або ёсць у такой жа сітуацыі, як і я», – адказала славутая спартоўка на пытанне, чым займаецца цяпер.

Надзея Астапчук была затрыманая ў снежні 2022 года і правяла за кратамі ЦІП на Акрэсціна два месяцы.

Надзея Астапчук – вядомая штурхальніца ядра, бронзавая прызёрка Алімпіяды-2008. У 2020 годзе яна падпісала ліст спартоўцаў, якія выступілі супраць гвалту і за правядзенне сумленных выбараў. Таксама спартоўка прадала з аўкцыёну за 11 тысяч долараў залаты медаль чэмпіянату Еўропы 2005 года. Грошы пайшлі на падтрыманне іншых спартоўцаў і палітвязняў, якія пацярпелі пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Надзея Астапчук прыняла рашэнне не пакідаць Беларусь, але летась 15 снежня стала вядома аб яе затрыманні. З таго часу яна заставалася ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

У лютым 2023 года Астапчук вызвалілі, з якой прычыны яе затрымалі і якія абвінавачанні выставілі, яна не паведаміла.

Hавiны
Тэнісістка Арына Сабаленка трапіла на вокладку аднаго з самых вядомых спартовых часопісаў свету
2023.06.25 17:46

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў