Беларускага дыпламата выклікалі ў МЗС Польшчы пасля руйнавання магілаў польскіх жаўнераў


5 ліпеня часовага паверанага ў справах Беларусі ў Польшчы выклікалі ў польскае МЗС у сувязі са знішчэннем магілы жаўнераў Арміі Краёвай у беларускай вёсцы Мікулішкі. Пра гэта паведамілі ў польскім міністэрстве.

Так выглядаў мемарыял жаўнерам Арміі Краёвай у Мікулішках да зруйнавання.
Фота: Робэрт Тышкевіч/Facebook

У Варшаве абураныя паведамленнямі пра знішчэнне могілак на рэкамендацыю ўладаў Беларусі. Там нагадалі, што ў 1944 годзе жаўнеры Арміі Краёвай, часткі Войска Польскага, падчас аперацыі «Вострая брама» змагаліся за вызваленне Вільні ад нямецкай акупацыі і «заплацілі за гэта самы высокі кошт». А цяпер напярэдадні гадавіны аперацыі «беларускі бок робіць гэты беспрэцэдэнтны напад».

Варшава называе інцыдэнт ганебным і лічыць, што гэта прыклад парушэння беларускімі ўладамі ўсіх абавязкаў у адносінах мемарыяльных аб’ектаў на тэрыторыі Беларусі.

«Гэта нагадвае самыя змрочныя старонкі гісторыі камунізму, і, з увагі на больш раннія паведамленні пра знішчэнне польскіх вайсковых пахаванняў, не можа ўспрымацца інакш як наўмысная акцыя дзеля далейшага пагаршэння ўзаемаадносінаў паміж Польшчай і Беларуссю», – заяўляе МЗС Польшчы.

Паводле яго, рэжым Лукашэнкі чыніць антыпольскую кампанію, «абумоўленую імкненнем сцерці сляды польскасці ў Беларусі».

Hавiны
Пад Ашмянамі зраўнялі з зямлёй магілы салдатаў Арміі Краёвай
2022.07.05 00:08

4 ліпеня стала вядома, што магілы жаўнераў Арміі Краёвай у Мікулішках на Гарадзеншчыне зраўнялі з зямлёй.

Мемарыял у Мікулішках – гэта магілы жаўнераў 1-й, 3-й і 6-й брыгадаў Арміі Краёвай Віленскай акругі, якія загінулі ў 1944 годзе. У цэнтры мемарыялу быў усталяваны крыж, паабапал якога – 22 крыжы ў два шэрагі з імёнамі палеглых.

Мемарыял быў адкрыты і асвячоны ў чэрвені 1992 года. Доўгі час ім апекавалася жыхарка Мікулішак Юзэфа Пяткевіч, а апошнія гады – актывісты СПБ з Ашмянаў і Смаргоні.

Аб’ектыў
У Беларусі руйнуюць пахаванні польскіх жаўнераў
2022.07.05 23:23

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў