У Віцебскай вобласці ўводзяць збор за мінанне мяжы

З 1 жніўня ў Віцебскай вобласці трэба будзе плаціць за мінанне дзяржаўнай мяжы. Пра гэта паведамляе БелТА.

Памер збору складзе адну базавую велічыню (29 рублёў) за адзін транспартавы сродак незалежна ад колькасці пасажыраў.

Некаторыя катэгорыі грамадзянаў пры гэтым будуць вызваленыя ад збору. Напрыклад, грошы за мінанне мяжы не трэба будзе плаціць тым, хто прыездзе на «Славянскі базар» і будзе мець квіткі на імпрэзы фестывалю.

З 1 чэрвеня збор за мінанне мяжы пачалі спаганяць у Гомельскай і Гарадзенскай вобласцях, з 1 ліпеня – у Берасцейскай вобласці.

Якія змены чакаюць беларусаў у ліпені

ІІ belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны