Цяпер усю вонкавую рэкламу трэба будзе ўзгадняць у выканкамах


Аляксандр Лукашэнка 6 ліпеня ўнёс змены ў заканадаўства ў справе размяшчэння рэкламы.

Цяпер утрыманне вонкавай рэкламы, у тым ліку на білбордах і транспарце, неабходна будзе ўзгадняць з мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі. Парадак узгаднення будзе вызначацца Саветам Міністраў.

«Гэтыя захады дадуць магчымасць папярэдзіць выпадкі размяшчэння недакладнай або неэтычнай рэкламы», – адзначаецца на сайце Лукашэнкі.

Удакладняюць, што гэтыя нормы не закрануць рэкламы, якая размяшчаецца на аўтамабілях і якая змяшчае выключна інфармацыю пра таварныя знакі і знакі абслугоўвання, перавоз пасажыраў і грузаў, нумары тэлефонаў дыспетчара таксі, а таксама продажы гэтага аўтамабіля.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў