Афіцыйны Менск да мінімуму скарачае дыппрадстаўніцтва Літвы ў Беларусі


МЗС Беларусі выклікала часова паверанага ў справах Літвы Асту Андзіяускене. Дыпламату паведамілі, што Менск вырашыў да мінімуму скараціць дыппрадстаўніцтва Літвы ў Беларусі. Падставай для гэтага, як паведамляе МЗС, з’яўляюцца «недружалюбныя ініцыятывы».

Міністэрства замежных справаў Беларусі лічыць, што Літва апошнім часам праяўляе «недружалюбныя захады, якія парушаюць Дамову аб добрасуседстве і супрацы». Менавіта з гэтай нагоды МЗС выклікаў часова паверанага ў справах Літвы Асту Андзіяускене. Дыпламату «распавялі пра катэгарычную непрымальнасць» такіх захадаў.

«У гэтай сувязі да часовага паверанага ў справах даведзена інфармацыя пра рашэнне Беларусі скараціць да мінімуму дыпламатычнае прадстаўніцтва Літвы ў нашай краіне на перыяд да адмены ёю ўчорашняй і іншых недружалюбных ініцыятываў, што распальваюць канфрантацыю ў адносінах з Беларуссю», – гаворыцца ў паведамленні МЗС РБ.

Афіцыйнаму Менску прыйшлося недаспадобы наданне офісу Святланы Ціханоўскай у Літве дыпламатычнага статусу. Офіс у Літве акрэдытаваны як Прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі.

Аб’ектыў
Офіс Ціханоўскай у Літве атрымаў дыпламатычны статус
2021.07.05 23:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў