Жыхара Рэчыцы асудзілі на 25 содняў. Родныя кажуць, за бел-чырвонае адзенне і герб Рэчыцы


Ён ладзіў «несанкцыянаваную акцыю», калі хадзіў па Гомлі ў белых шортах, чырвонай кашулі і белай майцы з гербам роднага гораду.

На гербе і сцягу Рэчыцы змешчаная Пагоня.
Фота: bnkbel / Telegram

Рэчыцкі прадпрымальнік Дзяніс Шыленка атрымаў 25 дзён арышту за «несанкцыянаваную акцыю» паводле арт. 24.23 КаАП РБ, піша «Рэчыца Live». Мужчыну затрымалі 27 траўня ў Гомлі, калі ён хадзіў па горадзе ў белых шортах, белай кашулі з гербам Рэчыцы і чырвонай кашулі. Паводле родных зняволенага, гэта і прыцягнула ўвагу міліцыянтаў.

Гэта не першы выпадак пакарання, звязанага з Пагоняй. Так, у красавіку ў Менску мужчыну з інваліднасцю прысудзілі штраф за старую шыльду з Пагоняй на яго хаце, а ў траўні журналіста асудзілі на 10 дзён арышту за вокладку на пашпарт з выявай Пагоні.

Рэчыца атрымала герб у XVI ст – гэта была Пагоня на чырвонай двухраговай харугве. Сучасны герб Рэчыцы і Рэчыцкага раёну, афіцыйна зацверджаны ў 2005 годзе, гэта Пагоня на ружовай харугве.

Герб Пагоня быў дзяржаўным у Беларускай Народнай Рэспубліцы і з 1991 да 1995 году ў Рэспубліцы Беларусь. Цяпер ён афіцыйна прызнаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. Акрамя Рэчыцы, Пагоня ў розных варыянтах ёсць на гербах Верхнядзвінску, Лепеля, Ліпнішак і Магілёва, Гомельскай і Віцебскай вобласцяў Беларусі, а таксама на гербах гарадоў і адміністрацыйных адзінак замежжа, як то на гербе Беластоку ў Польшчы ці Бранску ў Расеі.

Размова
Чаму ў нас хочуць забраць нацыянальны сцяг?
2020.12.02 21:20

АА belsat.eu

Стужка навінаў