Былую кіраўніцу цэнтру «Радзіслава» Вольгу Гарбунову асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі»


Суд Савецкага раёну Менску прызнаў Вольгу Гарбунову вінаватай і асудзіў да трох гадоў «хатняй хіміі». Былую кіраўніцу цэнтру дапамогі жанчынам, якія перажылі хатні гвалт вызвалілі з-пад варты наўпрост у судовай залі, – паведамляе тэлеграм-канал «Girls Power Belarus».

Вольга Гарбунова, былая кіраўнічка прытулку для ахвяраў хатняга гвалту «Радзіслава». Яе затрымалі 9 лістапада як падазраваную паводле арт.342 КК РБ («Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).
Фота: ViasnaHumanRights / Facebook

Вольгу Гарбунову абвінавачвалі па артыкуле 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Раней заставалася верагоднасць, што Гарбунову хацелі абвінаваціць яшчэ і паводле трох частак артыкулу 293 КК («арганізацыя масавых беспарадкаў, удзел у іх і навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках»)

Нагадаем, што Вольгу Гарбунову затрымалі 9 лістапада 2021 году і да суду змясцілі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску. Вядома, што пасля затрымання Вольга амаль два тыдні трымала галадоўку. Родныя некалькі дзён не ведалі, дзе яна знаходзіцца. Яна правяла ў СІЗА паўгода.

У сакавіку 2022 года Менскі гарадскі суд ліквідаваў грамадскае аб’яднанне «Радзіслава».

Размова
«Надакучыла замазваць сінякі танальнікам!». Кожная другая беларуска сутыкаецца з гвалтам
2020.03.09 21:20

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў