Гарадзенскі палітвязень Міхаіл Юдзін ажаніўся ў турме


Міхаіл Юдзін жыў з Валерыяй у грамадзянскім шлюбе 15 гадоў, мае дваіх дзяцей. Каб жонка мела магчымасць хадзіць да яго на спатканні і перадаваць перадачы, давялося распісацца афіцыйна.

Гарадзенскага прадпрымальніка Міхаіла Юдзіна асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі за «гвалт у дачыненні міліцыянта» на акцыі пратэсту 27 верасня 2020 года. Паводле абвінавачання, ён ударыў амапаўку кулаком у галаву і нагою па назе, потым ударыў іншага байца АМАПу нагою па целе, рукою па руцэ і рукою па галаве. Ён жа заяўляў, што пабачыў, як «людзі ў чорнай вопратцы» цягнулі чалавека па вуліцы, зрабіў ім заўвагу – і ў яго пырснулі нейкім рэчывам і заламалі рукі, адвялі ў аўтобус і пабілі.

Аб’ектыў
«Той злачынца, хто проста па вуліцы ішоў». Хроніка судовага пераследу 30 сакавіка
2021.03.30 23:27

У Міхаіла Юдзіна на волі засталіся двое дзяцей і грамадзянская жонка Валерыя, з якой ён жыў разам 15 гадоў. Пара распісалася ў гарадзенскай турме № 1. Здымкаў вяселля за кратамі няма, але фота рыхтавання да вяселля апублікаваў блогер Вадзім Ермашук:

Гісторыі
Не дазволілі ні абдымкаў, ні пацалункаў. У берасцейскім СІЗА дзяўчына пабралася шлюбам з палітвязнем
2021.04.28 11:47

АА belsat.eu

Стужка навінаў