Адну з сажалак каля расейскай амбасады ў Вільні афарбавалі ў чырвоны колер, які падобны на колер крыві. У межах акцыі літоўская алімпійская чэмпіёнка ў плаванні Рута Мейлуціце пераплыла сажалку, піша LRT.
Алімпійская чэмпіёнка ўзяла ўдзел у акцыі «Праплываючы скрозь», мэта якой – прыцягнуць увагу да пакутаў людзей і падзеяў ва Украіне.
Адна з аўтараў ідэі Нерынга Рэкашуце распавяла, што акцыя – гэта заклік не адварочвацца ад болю і не быць абыякавым назіральнікам. «Гэта заклік працягваць абараняць людзей, якіх цяпер катуюць, гвалцяць, забіваюць, іхныя асноўныя дэмакратычныя каштоўнасці, іхныя права на свабоду і жыццё зневажаюць».
«Сажалка сведчыць аб адказнасці Расеі за ваенныя злачынствы ва Украіне. Абнадзейвальнае кровапраліцце алімпійскай чэмпіёнкі Руты Мейлуціце сімвалізуе пастаянныя, нястомныя, бесперапынныя намаганні ў плаванні», – распавяла арганізатарка акцыі.
Прадстаўнікі віленскай паліцыі ўдакладнілі, што акцыя пратэсту была ўзгодненая з мясцовымі ўладамі, а фарба, якую дадалі ў сажалку, бясшкодная для навакольнага асяроддзя.
АД belsat.eu