«Хопіць гвалціць». На акцыі памяці забітай у Варшаве беларускі зладзілі хвіліну крыку


У цэнтры Варшавы адбылася акцыя супраць гвалту ў памяць аб забітай беларусцы Лізаветы, перадае карэспандэнт «Белсату». На месцы злачынства на вуліцы Журавей прайшоў мітынг. Там удзельнікі зладзілі хвіліну крыку – крычалі за дзяўчыну, бо яна не змагла.

Акцыя называлася «Яе звалі Ліза». Дэманстрацыя прайшла з ініцыятывы беларускіх актывістак, а таксама польскіх ды ўкраінскіх арганізацыяў.

У Варшаве адбыўся марш «Яе звалі Ліза» ў памяць пра згвалтаваную беларуску. Варшава, Польшча. 6 ссакавіка 2024 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Феміністка Наста Базар падчас прамовы на мітынгу сказала:

«Ліза памерла ў цішыні, таму што яна не магла крычаць. Таму сёння мы будзем крычаць за яе. А потым мы пойдзем у цішыні, каб паказаць, што не заўсёды маўчанне з’яўляецца згодаю».

«Гвалт недапушчальны. Гэта наш жэст, каб заклікаць, каб мы не былі абыякавымі, не праходзілі міма», – падкрэсліў кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, які таксама ўзяў удзел у дэманстрацыі.

Агляд
Забойства Лізы шакавала Польшчу. Пачаліся дыскусіі, будуць маршы, магчымыя змены законаў
2024.03.05 12:41

Людзі прыйшлі на акцыю з плакатамі «Хопіць гвалціць!», «Я проста ішла дадому», «Мы не хочам болей баяцца».

На месцы злачынства на вуліцы Журавей людзі запальвалі знічы і ўскладалі кветкі. Пасля мітынгу ўдзельнікі рушылі па цэнтральных вуліцах Варшавы да Палаца культуры і навукі.

У Варшаве адбыўся марш «Яе звалі Ліза» ў памяць пра згвалтаваную беларуску. Варшава, Польшча. 6 ссакавіка 2024 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Злачынства адбылося 25 лютага. Паводле версіі следства, 23-гадовы хлопец кінуўся на Лізавету з нажом, прыціснуў да брамы, душыў і згвалціў. Беларуску выратаваць не ўдалося: праз некалькі дзён яна памерла ў шпіталі.

Цяпер трывае збор грошай на пахаванне і адвакатаў для пацярпелага боку. Бацька падазраванага заявіў, што «не пакіне сваё дзіця» і што не можа ўявіць, што ягоны сын усё астатняе жыццё правядзе за кратамі.

Пахаваюць Лізавету ў Варшаве, імаверна, 14 сакавіка.

Hавiны
«На дадзены момант без зменаў»: цела згвалтаванай беларускі застаецца на анатамаванні
2024.03.06 14:30

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў