Беларуса, які казаў у відэа пра непавагу да літоўцаў, пазбавілі дазволу на жыхарства ў Літве


Беларус, які надоечы крытыкаваў Літву ў відэаінтэрв’ю, казаў, што не паважае літоўцаў і іхную мову, пазбаўлены дазволу на жыхарства, піша Delfi са спасылкай на Дэпартамент міграцыі.

Скрыншот відэа з удзелам беларуса. Крыніца: delfi.lt

Афіцыйная прычына анулявання дазволу на жыхарства – праца не ў таго працадаўцы, які быў заяўлены пры падачы дакументаў.

«У пятніцу напрыканцы працоўнага дня было прынятае рашэнне аб скасаванні дазволу на жыхарства. Гэта быў адзін з выпадкаў, калі чалавек дэклараваў, што працуе ў аднаго працадаўцы, а насамрэч працаваў у іншага», – паведаміла 6 сакавіка кіраўніца Дэпартаменту міграцыі Эвеліна Гудзінскайце.

Цягам 14 дзён у беларуса ёсць магчымасць абскардзіць рашэнне Дэпартаменту міграцыі.

Сітуацыю цяпер ацэньваюць таксама Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі і Дэпартамент паліцыі.

«Калі з’явіцца дадатковая інфармацыя, будуць прынятыя дадатковыя рашэнні», – дадала Гудзінскайце.

Hавiны
Беларус заявіў у відэа, што яму не падабаецца Літва. Дэпартамент міграцыі распачаў расследаванне
2024.03.02 21:47

Беларус, які жыве ў Літве з 2019 года, мае дазвол на жыхарства і працуе, запісаў і выклаў у YouTube відэа, у якім заявіў, што яму не падабаецца Літва, яе законы, улада, кошты, і што ён з прынцыпу не вучыць літоўскую мову. Калі сюжэт атрымаў агалоску, ён быў выдалены. Аднак Дэпартамент міграцыі Літвы высветліў асобу беларуса і распачаў расследаванне.

«Навошта мне літоўская мова? Я літоўскую мову ўвогуле не паважаю. У мяне ёсць дазвол на жыхарства, але мова мне не патрэбная», – казаў беларус у відэа.

Хлопец выказваў адмоўнае меркаванне пра палітыкаў і казаў, што цэны ў Літве – космас, скардзіўся, што ў краіне няма дзе адпачыць, а таксама, што мясцовыя жыхары, хоць і разумеюць расейскую мову, размаўляюць з ім па-літоўску. Дадаваў, што не паважае літоўцаў.

Хлопец распавёў, што набыў у Літве кватэру, працуе «на літоўцаў» і плаціць падаткі.

«Не было так, што я прыехаў, даў 50 тысяч еўраў і атрымаў від на жыхарства. Я яго не купіў, я яго зарабіў сумленнай працай. Жыву, працую, плачу падаткі, набыў кватэру, усё сваёй працай», – сказаў беларус.

Відэа набрала 40 тысяч праглядаў, аднак 1 сакавіка было выдаленае яго аўтаркай – Юліяй з Казахстану, якая ўзяла інтэрв’ю ў беларуса. Напярэдадні герой сюжэту напісаў дзяўчыне ліст:

«Добры дзень. На вашым канале вы падзяліліся відэа з маім удзелам. Я – той малады чалавек, з якім вы нядаўна размаўлялі. Я нагаварыў шмат непатрэбнага пра вашую мову і культуру. Хачу прынесці свае выбачэнні і папрасіць выдаліць відэа. У мяне цяпер пачаліся праблемы. Выдаліце відэа, ці я буду вымушаны звярнуцца са скаргай да кіраўніцтва YouTube».

Юлія выдаліла відэа.

29 лютага прадстаўнік Дэпартаменту міграцыі Літвы Рокас Пукінскас пракаментаваў Delfi, што ў дачыненні беларуса распачатае расследаванне.

Hавiны
Літва хоча забараніць увоз і транзіт сельгаспрадукцыі з Беларусі
2024.03.05 08:37

У Літве на гэты момант пражываюць больш за 60 тысяч грамадзянаў Беларусі. У грамадстве і ў дзяржаўных установах усё часцей непакояцца, ці насамрэч усе гэтыя людзі лаяльныя Літве, ці не прадстаўляюць яны небяспекі, піша Delfi.

Заснавальнік Спецслужбы Літоўскай арміі палкоўнік у запасе Саўлюс Гузявічус сказаў, што цяпер асабліва спрыяльная сітуацыя для ажыццяўлення аперацыяў укаранення агентаў. Прафесар ваеннай акадэміі Літвы Гіедрус Чэснакас лічыць, што «агентура можа працаваць і без асаблівай напружанасці, збіраць інфармацыю, перадаваць яе беларускім спецслужбам».

«Праз недахоп кадраў ведамствы не могуць праверыць усіх, хто прыязджае, яны становяцца ідэальным асяроддзем для збору інфармацыі і яе перадачы ў Беларусь, нават тады, калі няма нейкай напружанасці. Гэтыя людзі могуць сачыць за дарогамі, фіксаваць перасоўванне вайсковай тэхнікі. Калі пачнецца маштабны ваенны канфлікт паміж краінамі NATO і Расеяй з верагодным уварваннем у Літву, гэтыя людзі могуць дзейнічаць нашмат актыўней, стаць немалой праблемай», – сказаў Чэснакас.

Hавiны
Літва апытае 18–20 тысячаў беларусаў. За няправільны адказ можа назваць «пагрозай бяспецы»
2024.02.27 14:27

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў