У Беларусі чакаецца ўзмацненне маразоў


4 лютага ў Беларусі быў аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Паглядзелі на атмасферу ў Менску ў гэты дзень.
Фота: ТК / Белсат

Бліжэйшыя дні ў нашай краіне будзе халодна. Пра гэта паведамляе Белгідрамет.

6 лютага днём будзе пераменная воблачнасць, без істотных На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра днём -9..-15°С, па паўднёвым захадзе -6..-8°С.

Далей чакаецца ўзмацненне маразоў.

7 лютага чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы слабы, днём у паўднёва-заходніх раёнах парывісты. Тэмпература паветра ўначы -16..-23°С, месцамі -24..-26°С, днём -8..-15°С.

8 лютага будзе воблачна з праясненнямі. Ноччу па поўдні, днём пераважна па паўднёва-заходняй палове краіны пройдзе снег, месцамі чакаецца завіруха. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці ўмераны, па паўднёвым захадзе парывісты, днём у асобных раёнах моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы -17..-24°С, пры праясненнях -25..-28°С, па паўднёвым захадзе -10..-16°С, днём -7..-15°С.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў