Менск перад УНС усё больш становіцца чырвона-зялёным


На Кастрычніцкай плошчы ў сталіцы з’явіліся фігуры сёлетняга слогана Усебеларускага народнага сходу. На чырвона-зялёным фоне выставілі словы «Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!». Уздоўж праспекту на кожным слупе вывесілі чырвона-зялёныя стужкі з інфармацыяй пра УНС.

Менск працягваюць рыхтаваць да Усебеларускага народнага сходу. Раней чыноўнікі агучылі, што слоганам сёлетняга сходу стануць словы «Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!». Гэтыя словы зʼявіліся на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Рыхтаванне да Усебеларускага народнага сходу на Канстрычніцкай плошчы ў Менску. 06.02.2021, Менск, Беларусь.
Фота: АВ/Белсат
Рыхтаванне да Усебеларускага народнага сходу на Канстрычніцкай плошчы ў Менску. 06.02.2021, Менск, Беларусь.
Фота: АВ/Белсат
Рыхтаванне да Усебеларускага народнага сходу на Канстрычніцкай плошчы ў Менску. 06.02.2021, Менск, Беларусь.
Фота: АВ/Белсат
Рыхтаванне да Усебеларускага народнага сходу на Канстрычніцкай плошчы ў Менску. 06.02.2021, Менск, Беларусь.
Фота: АВ/Белсат

VI Усебеларускі народны сход адбываецца на фоне глыбокага палітычнага крызісу ў краіне. Пасля прэзідэнцкіх выбараў беларусы не пагадзіліся з фальсіфікацыяй і выйшлі на пратэсты. У выніку сілавікі ўжылі беспрэцэдэнтны гвалт у дачыненні мірных дэманстрантаў. Тысячы людзей звярнуліся ў следчыя органы з заявамі пра жорсткія катаванні, збіццё і нават гвалт з боку сілавікоў. Але да гэтага часу следчыя не распачалі ніводнай крымінальнай справы. Аналагічнае рашэнне праваахоўнікаў і з справамі аб забойствах. З 9 жніўня, калі пачаліся масавыя акцыі пратэсту, загінулі 10 асобаў. Забітыя сілавікамі са зброі Аляксандр Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў. Пры нявысветленых абставінах загінулі Канстанцін Шышмакоў, Мікіта Крыўцоў, Аляксандр Віхор, Станіслаў Чур, Дзяніс Кузняцоў, Аляксандр Будніцкі, Арцём Парукоў. Збіты да смерці невядомымі ў масках Раман Бандарэнка.

За кратамі цяпер сотні людзей паводле сфабрыкаваных крымінальных справаў. Праваабаронцы называюць такіх затрыманых палітычнымі вязнямі. У краіне на 6 лютага афіцыйна прызналі палітвязнямі 227 асобаў.

Апазіцыя лічыць Усебеларускі народны сход у існых умовах цалкам незаконным, называе яго «найвышэйшай формай падману народу» і «здзекам з дэмакратыі». Святлана Ціханоўская адзначыла, што УНС зʼяўляецца «Усебеларускім наменклатурным сходам».

Экс-кандыдат на прэзідэнта заявіла, што Аляксандр Лукашэнка сабраў на мерапрыемства 2700 чалавек, але «гэта толькі чыноўнікі і ідэолагі».

Hавiны
У Менску з’явіцца яшчэ больш дзяржаўных сцягоў: так улады рыхтуюцца да УНС
2021.02.02 16:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў