У Беларусі знайшлі адразу тры новыя «экстрэмісцкія фармаванні». У двух з іх – журналісты


Міністэрства ўнутраных справаў заявіла аб прызнанні трох незалежных ад уладаў структураў «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Вучэнні МУС
Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі зладзіла на аэрадроме Ліпкі тактычна-спецыяльныя вучэнні для разгону вулічных пратэстаў. На здымках можна пабачыць спецтэхніку, якая выкарыстоўвалася супраць мірных пратэстоўцаў у 2020 годзе: штурмавыя загараджальныя комплексы «Рубеж», вадамёты і іншыя машыны.
Фота: pressmvd / Telegram

У прыватнасці, статус «экстрэмісцкага фармавання» атрымаў беларускі спартовы праект «Tribuna». Таксама такімі прызнаныя журналісцкі праект «6TV Bielarus» і арганізацыя былых сілавікоў «BelPol».

У рашэнні КДБ адносна прызнання «6TV Bielarus» «экстрэмісцкім фармаваннем», фігуруюць прозвішчы Дзмітрыя Салаўёва, Уладзіміра Лапцэвіча і Аляксандра Буракова. Да «BelPol» адносяцца: Андрэй Астаповіч, Уладзімір Жыгар, Мацвей Купрэйчык і Аляксандр Кабанаў.

У спіс «Экстрэмісцкія фармаванні» дадаюць аб’яднанні людзей розныя сілавыя структуры і суды, пераважна Міністэрства ўнутраных справаў і Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Крытэры размытыя: каб трапіць у спіс, дастаткова нават «прызнаваць магчымасць экстрэмізму ў сваёй дзейнасці».

Агляд
Што ў Беларусі «экстрэмізм»: глядзім на дзівосы спісаў «матэрыялаў» і «фармаванняў»
2023.08.26 14:16

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў