Deutsche Bank спыняе ўсе разлікі з дзяржаўнымі банкамі і прадпрыемствамі Беларусі


Нямецкі Deutsche Bank спыняе правядзенне разлікаў у доларах і еўра з дзяржаўнымі банкамі і прадпрыемствамі Беларусі.

Гэта вынікае з ліста, які сваім кліентам разаслаў украінскі OTP Bank. Фота ліста з’явілася ў сеціве.

Фота ліста, які сваім кліентам разаслаў украінскі OTP Bank. Владислав Колодяжный / Facebook

Таксама ў дакуменце адзначаецца, што не будуць праводзіцца плацяжы на карысць «публічных асобаў Рэспублікі Беларусь» – імаверна, маюцца на ўвазе звязаныя з рэжымам Лукашэнкі асобы, якія патрапілі ў санкцыйныя спісы.

Аналітыка
Адзіным фронтам. Што трэба ведаць пра новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі
2021.12.03 15:25

РР belsat.eu

Стужка навінаў