Галоўнае за дзень. Дзявяты суд над сужэнцамі і смерць на тэрыторыі расейскай амбасады


«Белсат» падводзіць вынікі 5 лістапада, 452-га дня супрацьстаяння беларускага народу пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

Палітзняволеных сужэнцаў дзявяты раз запар асудзілі на 15 содняў

У судзе Ленінскага раёну палітзняволеным Анастасіі Крупеніч-Кандрацьевай і яе мужу Сяргею Крупенічу ў дзявяты раз прысудзілі чарговыя содні – гэтым разам 15. Такі вырак вынесла суддзя Анастасія Ачалава па ч.2 арт. 19.11 КаАП («Распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў»).

Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева.
Фота: Sprind96.org

Агулам Анастасія атрымала 126 содняў арышту, Сяргей – 127 содняў.

Паводле праваабаронцаў, гэтыя арышты ім прысудзілі за «экстрэмізм» у прыватнай перапісцы – спасылкі на розныя каналы, прызнаныя «экстрэмісцкімі», якія яны перасылалі адзін аднаму.

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі прызналі палітвязнямі мужа і жонку пасля сёмага суда над імі.

Артыкулы
Катуюць за скаргі. Што вядома пра камеру № 15 на Акрэсціна, дзе 10 жанчын абвясцілі галадоўку
2021.11.05 12:01
Мaю прaвa
Адміністратар тэлеграм-каналу «Лебяжий 97 %» абдурыў спецслужбы
2021.11.05 19:05

Беларусь збіраецца выслаць гуманітарную дапамогу В’етнаму

Урад Беларусі прыняў пастанову аб парадку надання гуманітарнай дапамогі В’етнаму на суму 850 572 рублі і 50 капеек.

Гуманітарная дапамога.
Фота: МНС

Дапамога складаецца з:

  • 25 медычных рэнгтгенапразрыстых ложкаў з электрапрыводам;
  • 25 каталак для перавозкі пацыентаў;
  • 25 рэанімацыйна-хірургічных манітораў;
  • 25 мабільных блокаў падачы медычных газаў;
  • 25 000 медычных камбінезонаў;
  • 10 партатыўных манітораў пацыентаў;
  • 10 каталак «Інтэграл КЭМ»;
  • 483 аднаразовых нестэрыльных камбінезонаў.
Аналітыка
Падыходы Крамля перамагаюць. Што трэба ведаць пра падпісанне інтэграцыйных праграмаў
2021.11.05 14:47

У Берліне загінуў супрацоўнік расейскай амбасады

Нямецкае выданне «Der Spiegel» паведаміла пра няшчасны выпадак на тэрыторыі расейскай амбасады ў Берліне: там выпаў з акна і памёр супрацоўнік. Цела мужчыны знайшлі пад сценамі амбасады яшчэ раніцай 19 кастрычніка. Службы экстранай дапамогі, якія прыбылі на месца здарэння, не змаглі рэанімаваць яго.

Загінулы Кірыл Жало.
Фота: theins.ru

Незалежныя расейскія журналісты-расследавальнікі даведаліся асобу загінулага. Гэта 35-гадовы Кірыл Жало, сын начальніка Упраўлення па абароне канстытуцыйнага ладу ФСБ генерал-лейтэнанта Аляксея Жало. Таксама яны называюць смерць супрацоўніка забойствам, бо будынак пасольства мае чатыры паверха і версія аб суіцыдзе выглядае непраўдападобнай.

У амбасадзе ж Расеі гэты інцыдэнт назвалі «няшчасным выпадкам». Расейскае пасольства рэпатрыявала яго цела на наступны дзень.

Hавiны
«Няшмат людзей пакуль з такімі пашпартамі падарожнічаюць». Распавядаем пра біяметрычныя дакументы
2021.11.05 09:58

За падпіску на «экстрэмісцкі канал» супрацоўніцу IT-кампаніі асудзілі на 15 содняў арышту

ГУБАЗіК затрымаў супрацоўніцу HR-дэпартамента кампаніі Godel Technologies Вольгу Казаду. Па месцы пражывання і рэгістрацыі дзяўчыны правялі ператрусы. Ноч яна правяла ў ІЧУ на Акрэсціна.

Вольга Казадой.
Фота: Ольга Козодой / Вконтакте

На Вольгу склалі пратакол за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў», згодна з якім яна «захоўвала ў асабістым акаўнце матэрыялы тэлеграм-каналу «Баста», які прызнаны «экстрэмісцкім». Жанчына заявіла, што «чытае тэлеграм-каналы, але не распаўсюджвае іх».

Адвакатка жанчыны нагадала «суддзі», што «падпіска на канал не прыраўноўваецца да захоўвання экстрэмісцкіх матэрыялаў». Але «суддзя» Юлія Блізнюк не стала ўлічваць гэтыя аргументы і прысудзіла Вользе Казадой 15 содняў.

Беларус беларусу
Медсястра двойчы пабывала на Акрэсціна: як медык і як вязень
2021.11.05 18:50

Суд над маці пяцярых дзяцей Вольгай Залатар пачнецца 15 лістапада

Вольга Залатар. Фота са старонкі ў Фэйсбуку

Жанчыну будуць судзіць па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч.1 арт. 361-1 («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання») і ч. 1 і 2 арт. 342 («Арганізацыя і навучанне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Ёй пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Hавiны
Алесь Аляхновіч: Палітычны крызіс закранае не толькі эканоміку, немагчыма развіваць медыцыну, адукацыю і іншыя галіны
2021.11.05 13:34

Лідару Партыі БНФ Рыгору Кастусёву патрэбная тэрміновая аперацыя

Яму прынамсі пачалі даваць лекі, але сітуацыя з анкалагічнаю хваробаю пагаршаецца.

Рыгор Кастусёў. Крыніца: Партыя БНФ / Facebook

У лісце да магілёўскага абласнога каардынатара руху «За свабоду» Пятра Мігурскага Кастусёў паведаміў, што з 14 кастрычніка яму пачалі даваць хоць нейкае лекаванне: па два ўколы на дзень і кучу таблетак. Кастусёву зрабілі паўторнае ультрагукавое даследаванне, якое паказала пагаршэнне сітуацыі.

Hавiны
Рэканструкцыя ці знішчэнне? У Горадні адчынілі Стары замак
2021.11.05 16:30
Hавiны
На фестывалі «Сэрца Еўропы» зарэзервавалі месцы для зняволеных журналістаў
2021.11.05 22:02

АД, belsat.eu

Стужка навінаў