Беларусы замежжа не перастаюць падтрымліваць землякоў


Паслявыбарчы крызіс у Беларусі працягваецца ўжо больш за 459 дзён. За гэты час шмат што памянялася, людзі стаміліся і сутыкнуліся з адчаем. Але ў гэтыя цяжкія часы менавіта салідарнасць людзей з розных частак свету дадае веры ў лепшае. Беларусы за межамі радзімы ладзяць натхняльныя акцыі, падзяляюць боль адзін аднаго і проста перадаюць прывітанні дадому.

Беларусы Філадэльфіі, прадстаўнікі Association of Belarusians in America (ABA) на запрашэнне гораду сустрэліся з мясцовымі ўладамі ў Philadelphia City Hall.

Падчас сустрэчы Беларусы перадалі гораду сцяг Філадэльфійскай суполкі і дамовіліся аб узаемным супрацоўніцтве. Адным з сумесных праектаў Беларускай дыяспары і гарадскіх уладаў стане святкаванне Дня Волі 2022 у Філадэльфіі. Таксама абмяркоўвалася магчымасць узняцця Беларускага БЧБ на галоўным флагштоку гораду.

Беларусы Філадэльфіі з нацыянальным сцягам. Фота ад чытачоў Белсату

Мітынг каля Інтэрполу

4 лістапада беларусы зладзілі акцыю ў Варшаве каля офісу Інтэрполу.

«Мы не толькі выказалі свае патрабаванні вусна, але і аднеслі пісьмовую версію петыцыі для таго, каб паведаміць кіраўніцтва аб нашых намерах.

Мы патрабуем прыпыніць супрацу з рэжымам Лукашэнкі!

У нядзелю на акцыі мы зноў будзем падпісваць петыцыю для таго, каб адправіць яе ў Сакратарыят Інтэрполу ў Ліёне. Беларусы Варшавы заклікаюць беларускія дыяспары ў іншых краінах і гарадах таксама адпраўляць зварот у сакратарыят і выходзіць на акцыі да бюро Інтэрполу. Жыве Беларусь!»

Белорусы провели митинг возле здания Интерпола в Варшаве
Прадстаўнікі беларускай апазіцыі і актывісты сабраліся ля будынку Інтэрполу. Людзі патрабуюць аховы беларусаў, якія цяпер знаходзяцца пад палітычным пераследам. На здымку – актывісты падпісваюць ліст з патрабаваннем спыніць супрацы арганізацыі з уладамі Беларусі. Варшава, Польшча. 4 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат
Белорусы провели митинг возле здания Интерпола в Варшаве
Прадстаўнікі беларускай апазіцыі і актывісты сабраліся ля будынку Інтэрполу. Мітынгоўцы патрабуюць аховы актывістаў, якія цяпер знаходзяцца пад палітычным пераследам і спынення супрацы з уладамі Беларусі. Варшава, Польшча. 4 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат
Белорусы провели митинг возле здания Интерпола в Варшаве
Прадстаўнікі беларускай апазіцыі і актывісты сабраліся ля будынку Інтэрполу. Людзі патрабуюць аховы беларусаў, якія цяпер знаходзяцца пад палітычным пераследам. На здымку – актывісты падпісваюць ліст з патрабаваннем спыніць супрацы арганізацыі з уладамі Беларусі. Варшава, Польшча. 4 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат
Белорусы провели митинг возле здания Интерпола в Варшаве
Прадстаўнікі беларускай апазіцыі і актывісты сабраліся ля будынку Інтэрполу. Мітынгоўцы патрабуюць аховы актывістаў, якія цяпер знаходзяцца пад палітычным пераследам і спынення супрацы з уладамі Беларусі. Варшава, Польшча. 4 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат

Беларусы і Яра

4 лістапада адбылася традыцыйная акцыя беларусаў Лондану каля Нарвежскай амбасады з заклікам перастаць фінансаваць тэрор у Беларусі праз кампанію Яра.

Беларусы Лондану каля амбасады Нарвегіі. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Лондану каля амбасады Нарвегіі. Фота чытачоў Белсату
Беларусы Лондану каля амбасады Нарвегіі. Фота чытачоў Белсату

Ноч растраляных паэтаў

У Ерусаліме прайшла сустрэча і ўшанаванне памяці растраляных паэтаў 29 кастрычніка 1937 года ў Менску, бо кожны чацвёрты растраляны быў габрэем.

Імпрэза ў памяць растраляных паэтаў у Ерусаліме. Фота чытачоў Белсату

Вечар беларускай паэзіі ў сэрцы Балонні прысвечаны беларускім паэтам, сапраўдным патрыётам і ахвярам рэпрэсій.

30 кастрычніка 2021 года Беларусы Ірландыі правялі мітынг ушанавання памяці ахвяраў «Чорнай ночы».

Мітынг памяці адбыўся каля мемарыяла The Proclamation Sculpture ў гонар лідараў і аўтараў ірландскага абвяшчэння незалежнасці, якія былі асуджаны на смерць і забіты.

«Мы помнім! Мы не даруем!»

Акцыя памяці беларусаў Ірландыі. Фота чытачоў Белсату

Беларусы Грузіі зладзілі акцыю памяці ахвярам у Курапатах у 1937 годзе.

Акцыя памяці ахвяраў рэпрэсій ў Тбілісі. Фота чытачоў Белсату

Акцыя памяці ахвяраў рэпрэсій ў Батумі. Фота чытачоў Белсату

Дзяды

Беларусы в Коўне ушанавалі памяць Клаўдзія Сцяпанавіча Дуж-Душэўскага, стваральніка эскізу БЧБ-сцяга.

Беларсы Коўна ля магілы Клаўдзія Сцяпанавіча Дуж-Душэўскага. Фота чытачоў Белсату
Беларсы Коўна ля магілы Клаўдзія Сцяпанавіча Дуж-Душэўскага. Фота чытачоў Белсату

1 лістапада ў Бельгіі памянальны дзень, калі ўсе ідуць на могілкі да родных і блізкіх!

З году у год беларуская дыяспара традыцыйна збіраецца каля магілы вядомага беларускага кампазітара Міколы Равенскага, аўтара гімну Магутны Божа, які пахаваны у Лёвене.

«Памяць – гэта наша сумленне, гэта наша спадчына, гэта гарантыя нашага існавання».

Беларусы Бельгіі ля магілы кампазітара Міколы Равенскага. Фота чытачоў Белсату

31 кастрычніка ва Вроцлаве адбылася акцыя, прысвечаная Дзядам. Кожны год на Беларусі адбывалася традыцыйнае шэсце ў месцы памяці. Сёння мы ўзгадваем усіх загінулых пад час падзей 2020-2021 года. Пад час акцыі былі зачытаны імёны загінулых, запалены лампадкі і адбылася мінута цішы. Яны жывуць у нашай памяці.

Дзяды ва Вроцлаве. Фота чытачоў Белсату
Дзяды ва Вроцлаве. Фота чытачоў Белсату
Дзяды ва Вроцлаве. Фота чытачоў Белсату

У Варшаве адбылося традыцыйнае восеньскае шэсце Дзяды. Беларусы Варшавы прайшлі гэты шлях у знак павагі ды памяці продкаў і беларусаў, якія загінулі ад рук рэжыму Лукашэнкі.

«Гэта быў добры досвед узаемадзеяння людзей з рознымі палітычнымі поглядамі і ўяўленнем пра ўладкаванне дзяржавы ці адсутнасці яе. Самае галоўнае – гэта тое, што мы ўмеем і можам аб’яднацца і «ісці ў нагу» ў важныя для народу моманты! Мы можам разам змагацца і перамагчы! Мы слухаем і прыслухоўваемся адзін аднаму! Мы салідарныя ў моманты правакацый! Мы – крутыя беларусы!

Дзякуй усім за ўчорашні цудоўны цёплы і душэўны дзень! Убачымся на наступнай акцыі ўжо ў гэтую нядзелю!

Жыве Беларусь і цудоўныя беларусы!»

Беларусы ў Варшаве зладзілі Дзяды. Фота чытачоў Белсату
Беларусы ў Варшаве зладзілі Дзяды. Фота чытачоў Белсату

Акцыі салідарнасці

3 лістапада ва Вроцлаве прайшла традыцыйная акцыя салідарнасці з беларускім народам.

Акцыя беларусаў Вроцлава. Фота ад чытачоў Белсату

Беларусы Турцыі віншуюць палітвязняў з днем народзінаў. Напісалі ўсім, хто нарадзіўся ў лістападзе. Верым! Абдымаем! Чакаем!

Беларусы Турцыі пішуць лісты палітвязням. Фота чытачоў Белсату

У нядзелю 24 кастрычніка беларусы Варшавы працягнулі акцыю па напісанні палітвязням.

«Напішы ліст палітвязню» і напісалі больш за пяцьдзясят лістоў усяго за некалькі гадзін!

Гэта значыць, што 55 чалавек атрымаюць маленькую, але такую ​​важную падтрымку ў гэты цяжкі для іх час. Нашы лісты адправіліся ў СІЗА-3 і ВК-4 гарады Гомеля і мы вельмі спадзяемся, што нашы героі іх хутка атрымаюць.

А таксама мы рады паведаміць, што праца па прызнанні ўсіх рэпрэсаваных беларусаў, якія раней не былі прызнаныя палітычнымі зняволенымі, зрушылася з мёртвай кропкі пасля сумеснай заявы грамадзянскіх ініцыятыў, што не можа не натхняць.

Мы – беларусы Варшавы падтрымліваем гэтую заяву і спадзяемся, што ніводны чалавек не будзе забыты.

Разам мы зможам больш – пішыце лісты палітычным зняволеным!

Жыве Беларусь!»

Беларусы Варшавы пішуць лісты палітвязням. Фота чытачоў Белсату

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў