Разумны дом ад «Xiaomi» перастаў быць разумным у Беларусі і Расеі. Што адбываецца?


У карыстальнікаў у Беларусі і Расеі ўзніклі праблемы з працай сэрвісаў кітайскай кампаніі «Xiaomi», што адказваюць за кіраванне прыладамі разумнага дому. Пра гэта паведамляе 3Dnews.ru.

Разумны дом ад «Xiaomi».
Фота: Xiaomi UK / Facebook

Складанасці з доступам да сэрвісаў разумнага дому «Xiaomi» узніклі каля 21:00 паводле менскага часу 4 кастрычніка. Разнастайныя датчыкі, лямпы, робаты-пыласосы, камеры відэаназірання і іншая інтэлектуальная тэхніка не могуць падлучыцца да сервераў «Xiaomi», а таму адмаўляюцца працаваць. Пры гэтым нават уручную запусціць прылады, што ўваходзяць у экасістэму разумнага дому, не атрымліваецца.

Пра масавы характар праблемы сведчыць таксама сэрвіс маніторынгу збояў «DownRadar». Мяркуючы з водгукаў на афіцыйнай старонцы расейскага прадстаўніцтва кампаніі ў «УКантакце», адмыслоўцы «Xiaomi» ведаюць пра непаладкі і шукаюць, як скасаваць праблему.

Некаторыя расейскія карыстальнікі мяркуюць, што непаладкі ў працы сеткавых службаў «Xiaomi» могуць быць звязаныя з дзейнасцю «Раскамнагляду», які рэгулюе бяспеку інтэрнэту на тэрыторыі РФ.

Аналітыка
Тупік на Шаўковым шляху? Беларуска-кітайскі «Вялікі камень» спыняецца ў сваім развіцці
2023.08.18 08:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў