Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы


Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Сустрэча прайшла ў Бэльведэрскім палацы ў Варшаве ўвечары 4 кастрычніка.

Лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда спаткаліся ў Варшаве, Польшча. 4 кастрычніка 2022 года.
Фота: Павел Крычко

«Я ведаю, што беларусы заўсёды могуць разлічваць на падтрыманне нашых сяброў у Польшчы. Дзякуй!» – напісала Ціханоўская пасля сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы.

Фота: Павел Крычко
Фота: Павел Крычко
Фота: Павел Крычко

Папярэдняя іх сустрэча адбылася ў кулуарах Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку, якая праходзіла 13–26 верасня 2022 года.

Таксама ўчора, 4 кастрычніка, Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Матэўшам Маравецкім. Ціханоўская рэпрэзентавала Маравецкаму Аб’яднаны пераходны кабінет – яны абмеркавалі пытанне рэгістрацыі кабінету ў Польшчы – і расказала пра план «Перамога». Сустрэча прайшла падчас Варшаўскага форуму аб бяспецы.

Лідарка беларускіх дэмакратычных сілаў Святлана Ціханоўская на сустрэчы з прэм’ерам Польшчы Матэўшам Маравецкім. Варшава, Польшча. 4 кастрычніка 2022 года.
Фота: Павел Крычко

Напярэдадні, 3 кастрычніка, Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага пераходнага кабінету сустрэліся з міністрам унутраных справаў Польшчы Мар’юшам Каміньскім. Ён запэўніў, што Польшча працягвае падтрымваць беларускія дэмакратычныя сілы і Аб’яднаны пераходны кабінет пад кіраўніцтвам Святланы Ціханоўскай. Таксама ён паведаміў пра змены ў польскім заканадаўстве, якія спрашчаюць побыт беларусаў у краіне, і працу рабочай групы для развязання праблемаў беларусаў.

Абноўлена
«Адчуваю вас як сваю сямʼю». Святлана Ціханоўская выступіла перад беларусамі Варшавы
2022.10.04 23:09

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў