Затрыманы трэнер футбольнага клубу «Дынама Менск»


Сілавікі затрымалі трэнера футбольнага клуба «Дынама Менск U17» Артура Мустыгіна. З ім запісалі «пакаяннае» відэа і выклалі на блізкім да сілавікоў тэлеграм-канале.

Артур Мустыгін. Крыніца: football.by

На відэа Артура Мустыгіна прымусілі казаць, што ён удзельнічаў у адным з мітынгаў 2020 года, выходзіў на праезную частку і адпраўляў інфармацыю ў чат-бот «дэструктыўнага канала». Таксама сілавікі паказалі фота футбольнага трэнера з акцыі пратэста.

Па якім артыкуле затрыманы трэнер і дзе ён зараз знаходзіцца – не паведамляецца, хоць у апісанні да відэа аўтары канала згадваюць грубае парушэнне грамадскага парадку – гэта артыкул 342 КК.

Артур Мустыгін – унук легендарнага форварда «Дынама Менск», трэнера Міхаіла Мустыгіна. У 2007 годзе Артур Мустыгін быў галоўным трэнерам каманды «Дынама Менск», паводле звестак на сайце футбольнага клуба.

Артур Мустыгін (крайні злева) быў галоўным трэнерам каманды «Дынама Менск».
Фота: dinamo-minsk.by

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў